Аляксандр Валянцінавіч Старцаў
Аляксандр Валянцінавіч Ста́рцаў[1] (руск.: Александр Валентинович Старцев); 25 сакавіка 1946) — вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985).
Аляксандр Валянцінавіч Старцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | тэхнічная кібернетыка і інфарматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў сяле Кіраўскае (Хабараўскі край Расіі)[1]. У 1964 годзе скончыў сярэднюю школу ў гарадскім пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна[2], у 1969 годзе — факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі[2] Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1969 года працаваў інжынерам ў Навукова-даследчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі[2]. У 1976 года А. В. Старцаў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР: загадчык сектара, з 1979 года — загадчык аддзела, з 1988 — інжынер, з 1989 — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі апрацоўкі і распазнавання відарысаў[2]. У 1983 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі. З 1993 года займаў пасаду начальніка аддзела ў ЗАТ «БелКамДата», з 1997 года начальніка галоўнага ўпраўлення канцэрна «Белрэсурсы». З 2003 года — галоўны спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела ААТ Ашчадны банк «Беларусбанк»[2].
Навуковая дзейнасць Правіць
Аўтар прац па інфармацыйна-праграмным забеспячэнні аўтаматызаваных сістэм, спецыялізаваных графічных комплексаў, сістэм аўтаматызаванага ўвода і апрацоўкі картаграфічнай інфармацыі. Распрацаваў структуру і тэхналогію апрацоўкі малюнкаў на шматкарыстальніцкім аўтаматызаваным рабочым месцы картографа, метады класіфікацыі элементаў картаграфічнага малюнка пры яго ўводзе і фарміраванні лічбавых тапаграфічных карт[2].
Сярод апублікаванага:
- Подход к моделированию и классификации банка картографических данных // Геодезия и картография. 1992. № 8. — С. 48—52. (разам з В. В. Старовойтавым);
- Использование Objectivity/DB для создания объектно-ориентированной базы данных по субмодулям TILE-калориметра проекта Atlas / М. А. Назаренко, Э. Г. Никонов, А. В. Старцев. — Дубна, 2000;
- Контроль параметров маркированного объекта на основе принципов адаптивной аутентификации / В. И. Дравица, А. В. Решетняк, А. В. Старцев // Новости науки и технологий. — 2022. — № 1. — С. 37.
Узнагароды Правіць
- Дзяржаўная прэмія СССР (1985).
- Медаль «За працоўную доблесць» (1981)
- Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1986)
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е Старцев Александр Валентинович (руск.) // Музей АІПІ НАН Беларусі
Літаратура Правіць
- Савік М. П. Ста́рцаў Аляксандр Валянцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі Правіць
- Старцев Александр Валентинович (руск.) // Музей АІПІ НАН Беларусі
- Старцев, Александр Валентинович (техническая кибернетика; род. 1946) (руск.) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
- Сегодня исполняется 70 лет сотруднику Центра систем идентификации Старцеву Александру Валентиновичу (руск.) // Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый
- Старцаў Аляксандр Валянцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»