Аляксандр Васільевіч Іваноў
вучоны ў галіне матэматыкі
Аляксандр Васільевіч Івано́ў[1] (руск.: Александр Васильевич Иванов; 19 лютага 1919 — 24 снежня 1964) — вучоны-матэматык, доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1962).
Аляксандр Васільевіч Іваноў | |
---|---|
руск.: Александр Васильевич Иванов | |
Дата нараджэння | 19 лютага 1919 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 снежня 1964 (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1958) |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут. З 1957 года працаваў у Інстытуце энергетыкі, з 1959 года ў Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук БССР. Адначасова выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аналитическое исследование теплопроводности в твердых телах методами операционного исчисления нескольких переменных»[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
А. В. Іванову належаць працы па аналітычнай тэорыі цеплаправоднасці, канечных інтэгральных пераўтварэннях, аперацыйным вылічэнні і інш.
Сярод апублікаванага:
- Операционный метод в задачах теплопроводности и тепло- и массобмена. // Теплофизика в литейном производстве. — М., 1963.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ Иванов, Александр Васильевич (доктор технических наук, математик ; 1919—1964)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
ЛітаратураПравіць
- Іваноў Аляксандр Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 150.
СпасылкіПравіць
- Иванов, Александр Васильевич (доктор технических наук, математик ; 1919—1964)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Иванов, Александр Васильевич (доктор технических наук, математик ; 1919—1964) (руск.) // Электронны каталог РНТБ