Аляксандр Генадзевіч Шумілін
Аляксáндр Генáдзевіч Шумíлін (16 мая 1971[1], в. Куроўшчына Бярозаўскага раёна, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях[2].
Аляксандр Шумілін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Ігар Войтаў | ||||||
Нараджэнне |
16 мая 1971 (49 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Месца працы |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў в. Куроўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію[3].
Пасля завяршэння вучобы працаваў інжынерам кафедры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1993-1996 гадах — аспірант.
У 1997—2008 гадах — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Кастрычнік-лістапад 2008 года — прарэктар па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У 2008-2010 гадах — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2010-2011 гадах — прафесар кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2011-2012 гадах — загадчык кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2012-2013 гадах — дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.
З 15 кастрычніка 2013 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]
УзнагародыПравіць
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[6].
Зноскі
- ↑ Шумилин Александр Геннадьевич (руск.) . Афіцыйны сайт камітэта па навуцы і тэхналогіях.
- ↑ 2,0 2,1 Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы (руск.) .
- ↑ Шумілін Аляксандр Генадзьевіч. БЕЛТА.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“»