Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў
Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў (руск.: Александр Константинович Аверков; 23 студзеня 1960, Аркадак, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі журналіст, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2010), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2004).
Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 11439486 |
Біяграфія
правіцьУ 1984 г. скончыў Тэатральную вучэльню імя Шчэпкіна (курс В. І. Каршунова. Па размеркаванні стаў працаваць на беларускім тэлебачанні ў якасці акцёра гутарковага жанру галоўнай дырэкцыі праграм для дзяцей, рэжысёрам спартыўных перадач. Голасам Аверкава гаварыў папулярны герой «Калыханкі» — Воўк Вова. З чэрвеня Вядучы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчэння ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». З чэрвеня 2002 г. вядучы праграм «Наши новости» і «Контуры» ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».
У чэрвені 2007 г. разам з паэтам Уладзімірам Карызнам, Аляксандрам Мядзведзем удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе мінскай арганізацыі «Белая Русь». У 2012 г. атрымаў грант Magna Carta College Oxford на навучанне ў Оксфардскім універсітэце.
У свабодны час здымаецца ў расійскіх фільмах і серыялах.
Фільмаграфія
правіцьСям’я
правіцьПершая жонка, актрыса Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Алёна Акулёнак, ад якой у А. Аверкава нарадзілася дачка Вольга Аверкава-Літвінава (тэлевядучая на «РТР-Беларусь» і «ВТБ») і сын Глеб (урач; жыве ў Маскве).
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя».
- Медаль Францыска Скарыны (2006).
- Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» (2010).