Аляксандр Лявонавіч Новікаў

вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі

Аляксандр Лявонавіч Но́вікаў[1] (9 верасня 1892 — 26 сакавіка 1966) — вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1962), прафесар (1932).

Аляксандр Лявонавіч Новікаў
Дата нараджэння 9 верасня 1892(1892-09-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 1966(1966-03-26) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера дэндралогія і лесаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1962)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Сярэднія Малынічы (зараз у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1910 годзе скончыў гарадское вучылішча, у 1917 — Магілёўскі настаўніцкі інстытут[2]. У 1924 годзе скончыў лясны факультэт Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1932—1937 гг. загадчык кафедрай лесаводства ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце. У 1937—1949 гг.працаваў у Куйбышаўскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1949—1960 гг. у Кіеўскай сельскагаспадарчай акадэміі[2]. У 1960—1966 гг. А. Л. Новікаў на пасадзе загадчыка кафедрай біялогіі ў Беларускім тэхналагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы А. Л. Новікава па дэндралогіі, лесаводстве і інтрадукцыі раслін. Сярод апублікаванага:

  • К вопросу о коррелятивной зависимости удельного веса и ширины годичных слоёв еловой древесины // Матер. по лесному опытному делу БССР. Вып. 2. — Мн.: БелНИИС и ЛХ, 1928. — С. 18—48.
  • Деревья и кустарники парков и лесов БССР. — 2 изд. — Мн., 1933.
  • Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. — 2 изд. — Мн., 1965.
  • Определитель хвойных деревьев и кустарников. — Минск, 1967.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1953) і медалямі[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2000.
  2. а б в Знаменитые земляки Архівавана 12 ліпеня 2019. (руск.) // Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка

Літаратура правіць

Спасылкі правіць