Аляксандр Патапавіч Валынец
Аляксандр Патапавіч Валыне́ц[1] (нар. 2 лютага 1935) — вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1974), прафесар.
Аляксандр Патапавіч Валынец | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Род дзейнасці | біяхімік |
Навуковая сфера | фізіялогія раслін[d] і біяхімія раслін[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Берказы (зараз у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і чыгуначніка. Скончыў сямігодку ў Паняцічах, потым сярэднюю школу ў Малатковічах[2]. У 1955 годзе паступіў на хіміка-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1960 годзе. У час вучобы ў інстытуце двойчы прымаў удзел у асваенні цалінных зямель у Казахстане. Пасля інстытута працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі у Гродзенскім раёне, у сярэдня школе вёскі Жытомля. З 1961 г. у аспірантуры пры Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР, у 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара С. М. Маштакова[2]. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Вільнюскім універсітэце.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя працы вучонага ў галіне вывучэння эндагенных рэгулятараў росту, хімічнай рэгуляцыі росту і развіцця раслін, выбіральнасці дзеяння гербіцыдаў. Аўтар больш за 340 навуковых прац, 8 манаграфій, 8 патэнтаў на вынаходніцтвы[2]. Пад кіраўніцтвам А. П. Валынца падрыхтавана 8 кандыдацкіх дысертацый[2].
Сярод апублікаванага:
- Взаимодействие эндогенных регуляторов роста и гербицидов. — Мн., 1980.;
- Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. — Мн., 1971. (у сааўтарстве);
- Ароматические оксисоединения — продукты и регуляторы фотосинтеза. — Мн.: Наука и техника, 1983. (у сааўтарстве):
- Физиология плодообразования люцерны. — Мн.: : Право и экономика, 2003. (у сааўтарстве)
Узнагароды
правіць- Медаль «За асваенне цалінных зямель»[2].
- Прэмія прэзідэнтаў НАН Украіны, НАН Беларусі, АН Малдовы (1996)[2].
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года за цыкл прац «Фитопатофизиология: Молекулярные механизмы регулирования болезнеустойчивости растений» (разам з З. Я. Сяровай).
- Нагрудны знак "Юбилейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2010)[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё Александр Потапович Волынец, доктор биологических наук, профессор (руск.) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 408.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- Александр Потапович Волынец, доктор биологических наук, профессор (руск.) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
- Премии Национальной академии наук Беларуси 2007 года (руск.) // Сайт НАН Беларусі
- Валынец, Аляксандр Патапавіч (доктар біялагічных навук; нар. 1935)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі