Аляксандр Сяргеевіч Дзям’яненка

Аляксандр Сяргеевіч Дзям’яненка (30 мая 1937, Свярдлоўск, СССР — 22 жніўня 1999, Санкт-Пецярбург, Расія) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, майстар дубляжу. Народны артыст РСФСР (1991)[4].

Аляксандр Сяргеевіч Дзям’яненка
руск.: Александр Сергеевич Демьяненко
Дата нараджэння 30 мая 1937(1937-05-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1999(1999-08-22)[1] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Анжаліка Сяргееўна Няволіна[d]
Адукацыя
Прафесія комік, акцёр
Узнагароды
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0218849
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 мая 1937 года ў Свярдлоўску. У 1954 годзе, па заканчэнні свярдлоўскай школы № 37 з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы, паспрабаваў паступіць у МХАТ (прыёмная камісія прыязджала ў Свярдлоўск), але з-за хвалявання не змог. Тады ён паспяхова паступіў у Свярдлоўскі юрыдычны інстытут, правучыўся там паўгода, зразумеўшы, што гэтая прафесія яму не падыходзіць. Праз год разам з сябрамі адправіўся ў Маскву, дзе паступіў у дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва.

Бацькі атрымалі ад сына тэлеграму: «Перамога! Прыняты ў дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і Шчукінскае. Застаюся ў ГІТІСе». Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва Дзям’яненка скончыў у 1959 годзе.

Студэнтам Дзям’яненка быў не самым лепшым. Вучыўся ён добра, але прапускаў шмат заняткаў. Яму ўсё даравалася, бо прафесар Іосіф Раеўскі вельмі любіў яго і верыў у поспех. Ужо на другім курсе ГІТІСа (майстэрня Рыгора Конскага) рэжысёры Аляксандр Алаў і Уладзімір Навумаў запрасілі Аляксандра на ролю Міці ў фільм «Вецер» — аптымістычную драму, якая завяршыла «камсамольскую» трылогію, распачатую фільмамі «Трывожная маладосць» і «Павел Карчагін». Гэтая праца Дзям’яненкі як акцёра-пачаткоўца прыцягнула ўвагу як гледачоў, так і кінематаграфістаў. Быў народжаны новы тып героя — сціплы інтэлігентны юнак, які здзяйсняе подзвіг.

У 1959 годзе Аляксандр Дзям’яненка быў запрошаны ў Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага, дзе ён прапрацаваў 3 гады, але акцёра ўсё больш зацягвала кіно. У 1962 годзе ён пакінуў Маскву і тэатр імя Маякоўскага і пераехаў у Ленінград, дзе жыў і працаваў на кінастудыі «Ленфільм» да сваёй смерці. Па-першае, ён ужо пачаў удзельнічаць у здымках на «Ленфільме», а па-другое, у Маскве яму не было дзе жыць, а ў Ленінградзе давалі кватэру. Да таго ж Дзям’яненка проста не падабалася Масква. Яго шмат разоў клікалі ў маскоўскія тэатры, але ён ужо не хацеў вяртацца.

Летам 1999 года стаяла моцная спякота. Аляксандр Дзям’яненка па патрабаванні дактароў рыхтаваўся да каранараграфіі, адцягваць якую было ўжо нельга. Аперацыю прызначылі на 1 верасня 1999 года, калі ўсе дактары планавалі вярнуцца з адпачынкаў і спякота павінна была спыніцца, але актор не дажыў да яе 10 дзён[5]. Ён памёр 22 жніўня 1999 года ў бальніцы ва ўзросце 62 гады. Дыягназ — ацёк лёгкіх, выкліканы каранарнай хваробай сэрца.

26 жніўня на пахаванне акцёра прыйшлі сотні людзей. Яго бацька Сяргей Пятровіч па стане здароўя і з-за сталага ўзросту, аднак, не змог прыехаць. Пахаваны Аляксандр Дзям’яненка ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскіх могілках (13 участак).

Ролі ў кіно

правіць

У кіно акцёр дэбютаваў роляй, якая прыцягнула да Аляксандра Дзям’яненкі ўвагу і гледачоў, і рэжысёраў — у карціне Аляксандра Алава і Уладзіміра Навумава «Вецер», якая выйшла на экраны ў 1958 годзе. У гэтых жа рэжысёраў Дзям’яненка зняўся ў фільме «Свет уваходзіць» (1961), дзякуючы гэтай ролі пра яго даведаліся за мяжой — стужка была адзначана некалькімі прэміямі на кінафестывалі ў Венецыі.

На «Ленфільме» Аляксандр зняўся ў кінааповесці Уладзіміра Вянгерава «Парожні рэйс» (1962), дзе сыграў маладога журналіста цэнтральнай газеты Сіроткіна, які раскрывае махінацыі; у дэтэктыве Мікалая Разанава «Дзяржаўны злачынец» — следчага па асабліва важных справах Андрэя Паліканава, які расследаваў справу ваеннага злачынца. Так, ролю за роляй, Аляксандр заваёўваў папулярнасць сярод гледачоў.

На Свярдлоўскай кінастудыі Дзям’яненка зняўся ў фільме «Угрум-рака» ў ролі прыказчыка Іллі Сахатых.

Камедыі Леаніда Гайдая

правіць

Ролю Шурыка ў фільме Леаніда Гайдая «Аперацыя „Ы“ і іншыя прыгоды Шурыка» прынесла акцёру поспех. Гайдай праз два гады зняў працяг прыгод упадабанага гледачам героя — «Каўказская паланянка, або Новыя прыгоды Шурыка». А ў 1973 годзе выйшла камедыя «Іван Васілевіч мяняе прафесію».

Ролі на тэлебачанні

правіць

Кінарэжысёры неўзабаве перасталі прапаноўваць Дзям’яненку цікавыя ролі. Ад гэтага яго выратавала тэлебачанне, дзе Дзям’яненка выступаў у самых нечаканых вобразах і нават удзельнічаў ў моноспектаклях, сярод якіх «Кумір» Дзюрэнмата, «Чарадзейная ноч» Славаміра Мрожака, «Да самой сутнасці» і «Сем крыжыкаў у запісной кніжцы» Жоржа Сіменона. Дзям’яненка здолеў стварыць запамінальныя вобразы ў некалькіх фільмах у рэжысёраў, якіх цікавіў выдатны драматычны талент акцёра, — у «Угрум-рака» і ў «Настаўніку спеваў» Навума Бірмана. Акрамя таго, акцёр шмат працаваў у тэатры, здымаўся на тэлебачанні, агучваў мультфільмы.

У 1968 годзе на ленінградскім тэлебачанні Аляксандр Дзям’яненка паставіў кароткаметражны фільм «Святая хлусня».

У сярэдзіне 1990-х гадоў здымаўся ў першым расійскім сіткаме «Клубнічка».

Агучванне

правіць

Аляксандр Дзям’яненка быў адным з вядучых акцёраў дубляжу — яго голасам казаў Данатас Банёніс, а таксама замежныя акцёры Амар Шарыф, Жан-Поль Бельмандо, Уга Тоньяцци, Роберт Дэ Ніра, Стыў Бушам, Джон Войт і многія іншыя[6].

Ролі ў тэатры

правіць

У тэатры Дзям’яненка больш выступаў у антрэпрызах. З 1984 года да апошніх дзён быў артыстам пецярбургскага Тэатра камедыі імя Н. П. Акімава, дзе сыграў некалькі яркіх роляў. Апошнія працы на сцэне — спектакль «Дон Пэдра» (рэж.: Г. Казакова) граў на сцэне тэатра сумесна з Міхаілам Свеціным, таксама працаваў у «Прытулку камедыянта» і Маскоўскім акадэмічным тэатры імя У. Маякоўскага.

У сярэдзіне 1990-х у Тэатра камедыі імя Н. П. Акімава змяніўся галоўны рэжысёр — прыйшла Таццяна Казакова, у якой былі свае планы, і Дзям’яненка ў іх не ўваходзіў. Тады ён перайшоў у пецярбургскі тэатр «Прытулак камедыянта», дзе адразу сыграў у двух спектаклях, якія сталі падзеяй у тэатральным жыцці Санкт-Пецярбурга. Апошнія гады акцёр з поспехам працягваў іграць на сцэне гэтага тэатра.

Сям’я

правіць
  • Бацька — Сяргей Пятровіч Дзям’яненка (20.03.1912, Екацерынбург — 2000, Екацярынбург) — скончыў дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва, акцёр, рэжысёр опернага класа Свярдлоўскай кансерваторыі, выкладаў акцёрскае майстэрства і займаўся арганізацыяй гарадскіх масавых свят; пасля нараджэння сына сышоў з сям’і і ажаніўся з прыхільніцай, якая нарадзіла яму сына і дачку, а праз 2 гады вярнуўся да жонкі, якая пасля гэтага нарадзіла дзвюх дачок[7][8][9]. У Екацярынбургу пражываў па адрасе вуліца Прасторная, д. 146, кв. 108.
  • Маці — Галіна Васільеўна Дзям’яненка (Бялькова) (1914 —?) — бухгалтар.
  • Адзінакроўны брат (па бацьку) — Уладзімір Сяргеевіч Дзям’яненка (нар. 1941) — піяніст, музычны работнік, народны артыст РСФСР, узначальваў Свярдлоўскую філармонію[10].
  • Сёстры — Надзея, Наталля, Таццяна.
  • Першая жонка — Марына Данілаўна Склярова (01.04.1938 — 18.12.2017)[11]. Вучылася з ім у драмгуртку, тэатразнаўца, сцэнарыстка, супрацоўнічала з Ленінградскім тэлебачаннем, друкавалася ў перыядычных выданнях, У 1990-я гады працавала як укладальнік і перакладчык над публікацыямі прац і асабістых архіваў багасловаў і іерархаў Рускай Праваслаўнай Царквы, якія выйшлі ў чатырох тамах пад назвай «Сасуд абраны», друкавалася ў праваслаўнай перыёдыцы, напісала некалькі зборнікаў казак і вершаў, атрымала ўзнагароды Рускай Праваслаўнай Царквы, у 2004 годзе выдала зборнік сваіх вершаў «Страсці па Пецярбургу»[12][13].
  • Другая жонка — Людміла Акімаўна Дзям’яненка (05.01.1940 — 20.06.2005)[14]. Пазнаёмілася з Аляксандрам, будучы асістэнтам рэжысёра дубляжу на кінастудыі «Ленфільм», дзе Дзям’яненка працаваў на дубляжы[15]. Пасля была рэжысёрам дубляжу на «Ленфільме», у 1994—2005 гадах — у кампаніі «Нява-1» (з 2002 года — «Невафільм»)[16][17].
  • Падчарка — актрыса Анжаліка Няволіна (нар. 1962).
  • Зяць — акцёр Аляксей Зубараў (нар. 30 сакавіка 1954)[18].

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць

Зноскі

  1. а б Aleksandr Demjanenko // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #128925736 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #128925736 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  4. Указ Президиума Верховного Совета РСФСР от 11 февраля 1991 г. «О присвоении почетного звания „Народный артист РСФСР“ Демьяненко А. С.»
  5. Александр Демьяненко: до и после Шурика — 3 — Европа — Правда. Ру
  6. интервью с Александром Демьяненко «Не слишком радостные приключения Шурика» Дмитрий Савельев Архівавана 26 мая 2011. ссылка проверена 12 февраля 2009
  7. http://fakty.ua/187522-aleksandr-demyanenko-s-vicinym-nikulinym-i-morgunovym-u-menya-kontakta-ne-poluchalos
  8. https://www.ural.kp.ru/daily/26388.7/3265341/
  9. http://tass.ru/opinions/4289907
  10. https://www.youtube.com/watch?v=TPubkM5X4bc
  11. https://www.kino-teatr.ru/kino/screenwriter/sov/44644/bio/
  12. https://www.kino-teatr.ru/kino/screenwriter/sov/44644/bio/
  13. Последний приют комедианта — Архив публикаций МК
  14. https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/ros/298164/bio/
  15. Александр Демьяненко помог падчерице помириться с родным отцом. Собеседник (30 мая 2017).
  16. Жена актера Александра Демьяненко научила петербургских актеров говорить по-голливудски. Комсомольская правда (16 снежня 2012).
  17. На что живут и где зарабатывают актеры в Петербурге(недаступная спасылка). Online812 (23 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2018. Праверана 18 снежня 2018.
  18. https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/m/ros/8307/bio/
  19. Новые улицы Кургана

Спасылкі

правіць