Аляксандр Сяргеевіч Катляроў
Аляксандр Катляроў (нар. 30 студзеня 1993, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Аляксандр Сяргеевіч Катляроў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 студзеня 1993[1] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачаў займацца футболам у Мазыры, аднак ва ўзросце 15 гадоў быў запрошаны ў «Гомель»[2]. У сезоне 2010 выступаў за фарм-клуб «Гомель-2», пазней стаў гуляць за дубль. У сезоне 2012 разам з гомельскай камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў.
У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Ведрычу-97»[3]. У першай палове сезона з’яўляўся ў стартавым складзе, але пасля таго, як улетку пасаду галоўнага трэнера заняў Аляксандр Бразевіч, стаў пераважна выхадзіць на замену.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель»[4]. З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[5], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 працягваў быць іграком асновы «Славіі», выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У маі—жніўні 2016 года адсутнічаў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. У сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 4 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2018 года стала вядома аб зыходзе Катлярова са «Славіі»[6], і неўзабаве паўабаронца падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскага клуба, у лістападзе 2018 года адсутнічаў з-за траўмы.
У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2019 года разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[8] і стаў іграком латвійскага клуба «Елгава», які незадоўга да таго ўзначаліў былы трэнер жодзінцаў Алег Кубараў[9]. Аднак, у складзе латвійскай каманды не здолеў замацавацца, да канца сезона згуляў у чатырох матчах. У студзені 2020 года стала вядома, што беларускі паўабаронца пакінае «Елгаву»[10].
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. У кастрычніку 2020 года атрымаў траўму і да канца года не з’яўляўся на полі, таксама з-за траўмы прапусціў пачатак 2021 года і не быў заяўлены за «Славію» на сезон 2021.
У ліпені 2021 года стаў іграком «Крумкачоў»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Д3 | Гомель-2 | 26 | 0 | |
2011 | дубль | Гомель | 29 | 2 | |
2012 | дубль | Гомель | 27 | 4 | |
2013 | Д2 | Ведрыч-97 | 27 | 5 | |
2014 | Д2 | Славія | 29 | 5 | |
2015 | Д1 | Славія | 25 | 3 | |
2016 | Д1 | Славія | 16 | 2 | |
2017 | Д1 | Славія | 29 | 4 | |
2018 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 25 | 3 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 6 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Елгава | 4 | 0 | |
2020 | Д1 | Славія | 19 | 1 | |
2021 (2) | Д2 | Крумкачы | 16 | 4 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].
Зноскі
- ↑ Aleksandr Kotlyarov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2014. Интервью Александра Котлярова Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Ижаковский и Фомин переведены в основной состав "Гомеля", Котляров и Ахраменко отданы в аренду в "Ведрич-97"
- ↑ Котляров и Ахраменко покидают "Гомель"
- ↑ Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии"
- ↑ Александр Котляров ушел из "Славии"
- ↑ Котляров подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Олссон, Котляров и Тымбур покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Футбол. Чемпионат Латвии. Бывший игрок жодинского "Торпедо" продолжит карьеру в "Елгаве" Олега Кубарева(недаступная спасылка)
- ↑ Кубарев продлил контракт с «Елгавой», Котляров покинет клуб
- ↑ Романюк и Котляров стали игроками "Славии"
- ↑ Котляров пополнил ряды НФК "Крумкачы"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА