Аляксандр Сяргеевіч Спірын

савецкі і расійскі біяхімік

Аляксандр Сяргеевіч Спі́рын[4] (руск.: Александр Сергеевич Спирин; (4 верасня 1931 — 30 снежня 2020) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1962), акадэмік Акадэміі навук СССР (1970, член-карэспандэнт з 1966).

Аляксандр Сяргеевіч Спірын
руск.: Александр Сергеевич Спирин
Дата нараджэння 4 верасня 1931(1931-09-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 2020(2020-12-30) (89 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Lydia P. Gavrilova[d]
Род дзейнасці біяхімік
Навуковая сфера біяхімія[2] і малекулярная біялогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1962)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Мікалаевіч Белазерскі
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў пасёлку Калінінскі (сучасны горад Каралёў у Маскоўскай вобласці Расіі). У 1954 годзе скончыў біёлага-глебавы факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР. У 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце біяхіміі з 1958 года малодшым навуковым супрацоўнікам, з 1962 года — загадчыкам лабараторыі. З 1964 года прафесар, у 1973—2012 гадах загадчык кафедры малекулярнай біялогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 арганізаваў і ўзначаліў Інстытут бялку Акадэміі навук СССР у горадзе Пушчына Маскоўскай вобласці. З 2001 саветнік Прэзідыума Расійскай акадэміі навук.

Памёр А. С. Спірын 30 снежня 2020 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве[5].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Разам з А. М. Белазерскім атрымаў першыя сведчанні існавання інфармацыйных (матрычных) РНК і адсутнасці кадзіруючых (матрычных) функцый у рыбасом і рыбосомных РНК. Упершыню даў апісанне асноўных прынцыпаў прасторавай структуры высокопалімерных РНК. Прапанаваў мадэль працы рыбасомы ў працэсе сінтэзу бялку, апісаў рабочы цыкл рыбасомы ў тэрмінах малекулярнай нанамашыны канвеернага тыпу.

Зноскі

  1. Спирин Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. https://www.ae-info.org/ae/User/Spirin_Alexander
  4. БелЭн 2002.
  5. Московские могилы (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць