Аляксандр Уладзіміравіч Юрэвіч

беларускі футбаліст і трэнер

Аляксандр Юрэвіч (нар. 8 жніўня 1979, Ліда) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Вядомы па выступах за салігорскі «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ, разам з якімі стаў сяміразовым чэмпіёнам Беларусі, трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі. За нацыянальную зборную Беларусі (2006—2011) правёў 32 матчы. З’яўляецца членам клуба Сяргея Алейнікава.

Футбол
Аляксандр Юрэвіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Юрэвіч
Нарадзіўся 8 жніўня 1979(1979-08-08)[1][2] (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1999 Беларусь Ліда 112 (4)
2000—2007 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 198 (10)
2007 Украіна Карпаты (Львоў) 10 (0)
2008—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 142 (1)
2014—2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 84 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997 Беларусь Беларусь (да 18) 3 (0)
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (1)
2006—2011 Беларусь Беларусь 32 (0)
Трэнерская кар’ера
2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) дубль
2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) трэнер
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) дубль
2020—2023 Беларусь Беларусь (да 17)
2023 Беларусь Дынама (Брэст)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец лідскага футбола, гуляў за мясцовы клуб, а ў 2000 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У 2005 годзе выйграў чэмпіёнства з гарнякамі, быў капітанам салігорскага клуба. У ліпені 2007 года перайшоў у львоўскія «Карпаты», але не замацаваўся там і ў лютым 2008 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ.

Доўгі час быў трывалым іграком асновы барысаўскага клуба, выступаў на пазіцыі левага або правага абаронцы. Тройчы дапамог БАТЭ прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, 17 снежня 2009 года забіў гол у браму «Эвертана», які дапамог барысаўчанам здабыць першую ў гісторыі гасцявую перамогу ў групавых раўндах еўракубкаў (1:0). У сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі, саступаючы месца больш маладым ігракам.

У студзені 2014 года пакінуў БАТЭ па заканчэнні кантракта і перайшоў у «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» заняў месца асноўнага левага абаронцы і зноў стаў капітанам каманды. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4].

У сезоне 2015 саступіў капітанства Арцёму Старгародскаму, але заставаўся трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў левым абаронцам, але некаторы час выкарыстоваўся ў апорнай зоне. У лістападзе 2015 года зноў падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У снежні 2016 года новы галоўны трэнер салігорскага клуба Алег Кубараў абвясціў, што Юрэвіч пакідае «Шахцёр»[6]. У студзені 2017 года завяршыў гульнявую кар’еру, застаўшыся ў Салігорску ў якасці трэнера[7].

Міжнародная кар’ера

правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі, з 2006 па 2011 гады выступаў за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера

правіць

Пасля завяршэння кар’еру ў пачатку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубліруючага складу «Шахцёра», дзе стаў дапамагаць Сяргею Нікіфарэнку. У ліпені 2017 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам «Шахцёра» Марака Зуба, быў пераведзены ў асноўную каманду ў якасці яго асістэнта[8]. У студзені 2018 года зноў перайшоў на працу ў дубль[9].

У снежні 2019 года ўзначаліў юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў[10]. Спачатку працаваў з юнакамі 2004 года нараджэння, пазней 2005 і 2006 гадоў нараджэння. Разам з апошнімі ў сакавіку 2023 года ўдзельнікаў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У красавіку 2023 года стаў новым галоўным трэнерам брэсцкага «Дынама» пасля адстаўкі Ігара Крывушэнкі[11]. У верасні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Aleksandr Yurevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Yurevich // FBref
  3. Александр Юревич покинул БАТЭ и перешел в "Шахтер" (руск.). football.by (10 студзеня 2014). Праверана 22 сакавіка 2024.
  4. Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Александр Юревич продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (17 лістапада 2015). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Старгородский и Юревич покинут "Шахтер" (руск.). football.by (15 снежня 2016). Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. Александр Юревич завершил карьеру (руск.). football.by (25 студзеня 2017). Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. Александр Юревич станет ассистентом Зуба (руск.). by.tribuna.com.
  9. В солигорском «Шахтере» большие изменения в тренерском штабе (руск.). football.by (18 студзеня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
  10. Александр Юревич возглавил юношескую сборную Беларуси U-17 (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  11. Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с тремя тренерами, в том числе с Александром Юревичем (руск.). football.by (19 красавіка 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  12. Юревич покинул пост главного тренера брестское "Динамо" (руск.). football.by (19 верасня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.