Аляксандр Усцінавіч Шэлег
беларускі фізік
Аляксандр Усцінавіч Шэ́лег (5 чэрвеня 1935, в. Бярозаўка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1991).
Аляксандр Усцінавіч Шэлег | |
---|---|
Аляксандр Шэлег | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1989) |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьУ 1952 г. скончыў Рудзенскую СШ[1].
Скончыў у 1957 годзе БДУ. З 1957 года ў Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі, з 1975 года загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па фізіцы крышталёў, хімічных сувязях у іх і фазавых пераходах, дынаміцы крышталічных рашотак. Выявіў несувымерныя фазы, ў шэрагу крышталёў паўправадніковых злучэнняў тыпу A²B5 і даследаваў іх уласцівасці. Вывучыў характар пераўтварэнняў працягла-перыядычных звышструктур у залежнасці ад тэмпературы.
Зноскі
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- Шэлег Аляксандр Усцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»