Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч
Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч (20 сакавіка 1922, вёска Стрыжава, Бешанковіцкі раён — 2005) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1977). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.
Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2005 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1954) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў БДУ (1949) і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). У 1944—1948 гг. на камсамольскай рабоце, з 1950 г. выкладчык Мінскай ВПШ, з 1958 г. першы сакратар Ленінскага РК КПБ г. Мінска, з 1960 г. сакратар Мінскага гаркама КПБ, з 1962 г. загадчык аддзела Мінскага прамысловага абкама КПБ. У 1964—1969 гг. сакратар Мінскага абкама КПБ, у 1969—1977 гг. загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. У 1977—1993 гг. рэктар Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. З 1993 г. прафесар кафедры славянскай гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аўтар навуковых прац па гісторыі, народнай асвеце і педагогіцы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1990 гг.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Дружбы Народаў, 12 медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 111. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.