Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Аляксей Васілеўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Васілеўскі
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1993(1993-06-02)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 191 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — 2015 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 5 (0)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 39 (3)
2018 Сцяг Беларусі Баранавічы 3 (0)
2018 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 2 (0)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 3 (0)
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 2 (0)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 16 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 лютага 2015.

Аляксей Васілеўскі (нар. 2 чэрвеня 1993, Капыль) — беларускі футбаліст, абаронца.

Змест

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

З 2009 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2014 стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2014 года ў матчы з «Нёманам» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У сезоне 2015 выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезону згуляў у некалькіх матчах за асноўную каманду.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[2], але не падышоў гэтаму клубу і пазней апынуўся ў стане «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[3]. У складзе сталічнага клуба здолеў замацавацца ў асноўным складзе.

У першай палове сезону 2017 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выступаў за дубль, а ўлетку вярнуў месца ў стартавым складзе «Крумкачоў». У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», пазней вярнуўся ў сталічную каманду, аднак у сакавіку 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі на сезон 2018, і неўзабаве абаронца перайшоў у «Баранавічы»[4]. Пакінуў баранавіцкі клуб у ліпені таго ж года і вярнуўся ў «Крумкачы»[5], аднак згуляў толькі ў двух матчах і па заканчэнні сезону пакінуў каманду.

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу ў 2012 і 2013 гадах.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Шахцёр   5 0
2010 дубль Шахцёр   26 2
2011 дубль Шахцёр   25 0
2012 дубль Шахцёр   28 2
2013 дубль Шахцёр   23 6
2014 Д1 Шахцёр   2 0
2015 Д1 Шахцёр   3 0
2016 Д1 Крумкачы   22 3
2017 Д1 Крумкачы   17 0
2018 (1) Д2 Баранавічы   3 0
2018 (2) Д3 Крумкачы   2 0

Зноскі

СпасылкіПравіць