Аляксей Паўлавіч Сакольскі
Аляксей Паўлавіч Сако́льскі[2] (руск.: Алексей Павлович Сокольский; 5 лістапада 1908 — 27 снежня 1969) — савецкі шахматыст, шахматны тэарэтык, літаратар і педагог. Майстар спорту СССР па шахматах (1938). Заслужаны трэнер СССР (1965).
Аляксей Паўлавіч Сакольскі | |
---|---|
руск.: Алексей Павлович Сокольский | |
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 3 лістапада 1908[1] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 27 снежня 1969 (61 год) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Званне: | майстар спорту СССР па шахматах[d] |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Каньгушы (зараз у Ельнікаўскім раёне Мардовіі, Расія). У 1934 годзе скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут. У 1938 годзе, пасля паспяховага выступлення ў паўфінале першынства СССР, а таксама чэмпіянаце таварыства «Працоўныя рэзервы» стаў майстрам спорту[3]. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны застаў Аляксея Сакольскага на турніры ў Растове-на-Доне[3]. Знаходзячыся ў эвакуацыі ён паспяхова прымаў удзел у шахматных спаборніцтвах у Куйбышаве і Свярдлоўску[3]. Пасля вайны пераехаў у Львоў[3]. У 1950—1953 гадах быў трэнерам зборнай каманды СССР, якая перамагла на шахматнай Алімпіядзе ў Хельсінкі. У 1953 годзе ў якасці трэнера-секунданта І. Баляслаўскага[3] пераехаў у Мінск. У 1955—1969 гадах А. П. Сакольскі быў трэнерам Беларускага савета добраахвотнага спартыўнага таварыства «Спартак»[2].
Памёр А. П. Сакольскі 27 снежня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Выданні
правіць- Современный шахматный дебют. (Основные принципы). — К. — Львов, 1949;
- Шахматная игра. (Краткое пособие). — Мн., 1959;
- Шахматный дебют. (Теория и практика), 2 издание. — Минск: Беларусь, 1960;
- Пешка в движении. — М., 1962;
- Дебют 1.b2 — b4 (Дебют Сокольского). — Минск, 1963;
- Шахматная партия в её развитии. — Минск, 1966;
- Внимание, ловушка! — М. 1970;
- Ваш первый ход. — М., 1977.
Зноскі
- ↑ chessgames.com — 2001.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Алексей Сокольский (руск.) // Федэрацыя шахмат Расіі
Літаратура
правіць- Сакольскі Аляксей Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).