Адкрыць галоўнае меню

Аляксе́й Сцяпа́навіч Кучы́нскі (12 (24) лютага 1892, в. Выдранка, Магілёўская губерня29 кастрычніка 1937, Мінск) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, в. а. рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар.

Аляксей Сцяпанавіч Кучынскі
Дата нараджэння 4 (16) лютага 1892 ці 12 (24) лютага 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Выдранка (цяпер — у складзе Мхінічскага сельсавета, Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці, Беларусь).

Скончыў сельскае вучылішча і Мсціслаўскае гарадское вучылішча. Здаўшы экстэрнам экзамен на званне сельскага настаўніка, з кастрычніка 1909 г. па верасень 1913 года выкладаў у школах Рагачоўскага павета.

У 1916 годзе скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. У тым жа годзе быў прызваны ў армію, служыў радавым у 50-м пяхотным запасным палку, з 1917 года — на Румынскім фронце яфрэйтарам 7-га інжынернага палка.

У маі 1917 года быў камандзіраваны ў Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, удзельнічаў у рабоце I Усерасійскага з'езда сялянскіх дэпутатаў з правам дарадчага голасу. У чэрвені 1917 г. уступіў у РСДРП(б).

Пасля дэмабілізацыі ў снежні 1917 года прыехаў да бацькоў у вёску Соіна Мсціслаўскага павета. Быў абраны старшынёй павятовага выканкама; адначасова са студзеня 1918 па май 1920 года ўзначальваў павятовы райкам, кіраваў аддзелам адукацыі, затым аддзелам юстыцыі, рэдагаваў газету «Думы бедняка».

З мая 1920 года працаваў у Смаленску: член камісіі па рабоце ў вёсцы, адначасова — старшыня губернскага праўлення работнікаў асветы. З лютага 1921 года ўзначальваў Мсціслаўскі павятовы камітэт РКП(б) і выканкам. З верасня 1922 года — намеснік загадчыка аддзела агітацыі і прапаганды Смаленскага губкама РКП(б), член камісіі па працы ў вёсцы. З лютага 1923 па красавік 1924 года — рэдактар газеты «Працоўны шлях», кандыдат у члены Смаленскага губкама РКП(б).

З красавіка 1924 года — загадчык агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам Ярцаўскага гаркама РКП(б). З красавіка 1925 года - у Смаленску: намеснік рэдактара газеты «Працоўны шлях», з лістапада 1925 — старшыня губернскага праўлення саюза сельскагаспадарчых і лясных рабочых, адначасова рэдактар газеты «Смаленская вёска». Абіраўся ў прэзідыум губернскага савета прафсаюзаў, дэлегатам XV, XVI і XVII губернскіх партканферэнцый, членам Смаленскага губкама партыі, членам ЦК саюза сяльгаслесрабочых (студзень 1926). З лістапада 1927 года — загадчык пададдзелам друку Смаленскага губкама ВКП(б).

З мая 1929 года жыў і працаваў у Мінску: выконваў абавязкі рэдактара газеты «Рабочы», з лютага 1930 г. па красавік 1931 года — намеснік рэдактара газеты «Советская Белоруссия». Адначасова завочна вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры (1930—1933), у аспірантуры на кафедры палітычнай эканоміі факультэта права і гаспадаркі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

У чэрвені — лістападзе 1933 года — намеснік упаўнаважанага па БССР наркамата цяжкай прамысловасці СССР, затым — старшыня палітаддзела Чаускай МТС, з 1935 г. — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б. Адначасова выкладаў у мінскім Камвузе.

З 3 красавіка 1936 г. па 7 лютага 1937 года — в. а. рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

7 лютага 1937 года арыштаваны; выключаны з партыі.

28 кастрычніка 1937 як «член антысавецкай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі, які прымаў удзел у падрыхтоўцы тэракту над адным з кіраўнікоў дзяржавы» выязной сесіяй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР згодна арт. 69, 70, 76 Крымінальнага кодэкса Беларускай ССР прысуджаны да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года; пахаваны ў Мінску.

Рэабілітаваны 4 ліпеня 1957 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР «за адсутнасцю складу злачынства».

Сям’яПравіць

  • жонка — Алёна Фёдараўна Кучынская, выкладчык нямецкай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута; была рэпрэсаваная, адбыла спасылку ў Краснаярску;
  • сын памёр у спасылцы.

АдрасыПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць