Анатоль Арцёмавіч Агафоненка
Анатоль Арцёмавіч Агафоненка (нар. 30 кастрычніка 1924, г. Рэчыца, Гомельская вобласць — 15 лістапада 1990) — беларускі мастак, які працаваў у сцэнаграфіі, мастацкай рэкламе, станковым жывапісе.
Анатоль Арцёмавіч Агафоненка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1990 (66 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак, сцэнограф, advertising person |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 30 кастрычніка 1924 года ў Рэчыцы. Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, адначасова займаючыся ў студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці (Мінск).
У 1952 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1965 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная праца — афармленне оперы Р. Пукста «Машэка».
Працаваў галоўным мастаком Белгандальрэкламы.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.
Памёр 15 лістапада 1990 года.
Творчасць
правіцьАформіў звыш 20 спектакляў, пастаўленых у розных тэатрах рэспублікі. Сярод іх — «Не верце цішыні» І. Шамякіна, «Таня» А. Арбузава (1960) і інш.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі.
Літаратура
правіць- Агафоненко Анатолий Артемович // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.
- Агафоненка Анатоль Арцёмавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.