Андрэй Сяргеевіч Аршавін

(Пасля перасылкі з Андрэй Аршавін)

Андрэ́й Сярге́евіч Арша́він (нар. 29 мая 1981, Ленінград) — былы расійскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Гуляе на пазіцыях другога нападніка, плэймэйкера, атакавалага паўабаронцы. Пры трэнеры Гусе Хідынку стаў адным з асноўных ігракоў нацыянальнай каманды Расіі.

Футбол
Андрэй Аршавін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Аршавін
Мянушка Шава, Маленькі цар
Нарадзіўся 29 мая 1981(1981-05-29)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 172 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997—1999 Сцяг Расіі Зеніт (СПб)
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2008 Сцяг Расіі Зеніт (СПб) 238 (51)
1999—2000  Сцяг Расіі Зеніт-2 56 (7)
2009—2013 Сцяг Англіі Арсенал (Лондан) 105 (23)
2012   Сцяг Расіі Зеніт (СПб) 10 (3)
2013—2015 Сцяг Расіі Зеніт (СПб) 35 (3)
2015 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар) 8 (0)
2016—2018 Сцяг Казахстана Кайрат (Алматы) 84 (24)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2003 Сцяг Расіі Расія (да 21) 5 (1)
2002—2012 Сцяг Расіі Расія 75 (17)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Дзяржаўныя ўзнагароды
Заслужаны майстар спорту Расіі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2008 годзе пасля чэмпіянату Еўропы 2008 года патрапіў у сімвалічную зборную Еўропы па версіі УЕФА, а 2 снежня, у выніку галасавання на азначэнні найлепшага іграка 2008 года і ўручэнне ўзнагароды «Залаты мяч» па версіі часопіса «France Football», заняў 6-е месца, што з’яўляецца найлепшым вынікам для расійскага футбаліста пасля распаду СССР. Неаднаразова прызнаваўся найлепшым футбалістам Расіі ў розных апытаннях. Паводле апытанняў УЦВГД і «Лявада-Цэнтра», займае 18-е месца ў спісе Топ-100 эліты Расіі за 2008 год.

Футбольная кар’ера правіць

Футболам пачаў займацца з 7 гадоў. Выхаванец СДЮШАР «Змена», трэнеры — Сяргей Гардзееў і Віктар Вінаградаў. За дарослую каманду «Змены» пачаў гуляць у 16 гадоў. З 1999 стаў выступаць за рэзервовы склад ФК «Зеніт». У 19 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Зеніта». 2 жніўня 2000 года Юрый Марозаў выпусціў яго на замену замест Андрэя Кобелева ў гасцявым матчы Кубка Інтэртота супраць англійскага «Брэдфарда» (3:0).

 
Аршавін у «Зеніце»

З тых часоў згуляў у складзе «Зеніта» 310 афіцыйных матчаў, забіў 71 мяч. Заваяваў з камандай залатую, срэбную і бронзавую медалі чэмпіянату Расіі.

«Арсенал» правіць

За «Арсенал» Аршавін дэбютаваў 21 лютага 2009 года ў хатнім паядынку з «Сандэрлендам» (0:0). У гэтым матчы Андрэй быў прызнаны наведвальнікамі сайту BBC найлепшым іграком.

14 сакавіка 2009 года ў матчы англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Блэкберна» на 65-й хвіліне Андрэй забіў свой першы гол за «Арсенал». У першым тайме Аршавін атрымаў пашкоджанне ў выніку сутыкнення з абаронцам «Блэкберна» Андрэ Оерам, з-за чаго ў перапынку яму наклалі восем швоў[3]. Нягледзячы на гэта, Андрэй выйшаў на другі тайм, адкрыў лік сваім галам за «Арсенал» і ізноў быў абраны найлепшым іграком матчу па версіі наведвальнікаў інтэрнэт-партала BBC.

21 красавіка 2009 года забіў 4 галы ў гасцявым матчы англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Ліверпула», аформіўшы тым самым свой першы за кар’еру покер. Выніковы лік матчу 4:4.

«Зеніт» правіць

24 лютага 2012 года за дзве хвіліны да закрыцця трансфернага вакна ў Расіі, Аршавін быў аддадзены ў арэнду ў «Зеніт» да канца сезону 2011/12[4]. 27 чэрвеня 2013 года было афіцыйна абвешчана пра трансфер іграка ў «Зеніт»[5]. Калі спачатку пры Лучана Спалеці трывала гуляў у аснове, то новы трэнер Андрэ Вілаш-Боаш стаў часцей пакідаць Аршавіна на лаўцы запасных. Па заканчэнні кантракта ўлетку 2015 года было вырашана яго не падаўжаць, і з 30 чэрвеня Аршавін стаў свабодным агентам.

«Кубань» правіць

13 ліпеня 2015 года афіцыйна стаў іграком краснадарскай «Кубані», падпісаўшы кантракт на 1 год[6]. Згуляўшчы за каманду 9 матчаў, у студзені 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з краснадарцамі[7].

«Кайрат» правіць

18 сакавіка 2016 года пасля доўгі перамоў падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам» па схеме «1+1»[8]. У складзе «Кайрата» тройчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана, выйграў Кубак Казахстаха. У лістападзе 2018 года стала вядома, што Аршавін па заканчэнні сезону пакідае «Кайрат»[9] і завяршае прафесійную кар’еру.

Выступы за зборную правіць

У зборнай Расіі Аршавін дэбютаваў у 20-гадовым узросце 17 мая 2002 года ў гульні РасіяБеларусь на турніры «Кубак LG» у Маскве, у рамках падрыхтоўкі зборнай Расіі да чэмпіянату свету 2002 года. На працягу наступных двух гадоў ён згуляў за нацыянальную каманду толькі ў двух матчах, у другім з якіх (13 лютага 2003, Румынія — Расія, 2:4) адкрыў лік сваім забітым мячам за зборную. У 2003 годзе Аршавін выступаў у моладзевай зборнай Расіі, згуляў 5 матчаў, забіў 1 гол.

У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы 2004 года ў Партугаліі Аршавін згуляў свой чацверты матч за зборную (28 красавіка 2004, Нарвегія — Расія, 3:2), але ў заяўку на турнір уключаны не быў. Пасля Еўра-2004 нападнік «Зеніта» стаў стала выклікацца ў каманду і хутка замацаваўся ў яе асноўным складзе. У 2005 і 2006 гадах Аршавін станавіўся найлепшым бамбардзірам зборнай, быў капітан каманды ў 2006—2007 годах. Усяго за зборную Расіі згуляў 41 матч, забіў 15 галоў.

З-за таго, што зборная Расіі не змагла заваяваць права выступу на чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі, першым буйным турнірам, у якім Аршавін змог прыняць удзел у складзе нацыянальнай каманды, стаў чэмпіянат Еўропы 2008 года.

Еўра-2008 правіць

 
Аршавін у зборнай

На Еўра-2008 27-гадовы Аршавін быў заяўлены пад нумарам 10. З-за дыскваліфікацыі ён не мог прыняць удзел у першых двух матчах. Упершыню на турніры ён выйшаў на поле ў трэцяй сустрэчы, заключнай у групе, супраць Швецыі. У гэтым матчы зборная Расіі перамагла 2:0, вырашыўшы задачу выхаду ў наступны круг, і паказаў добрую гульню. Андрэй Аршавін быў прызнаны найлепшым іграком матчу.

Ён ярка выступіў у чвэрцьфінальным матчы са зборнай Галандыі. У гэтай гульні ён удзельнічаў ва ўсіх трох галах, якія забіла зборная Расіі. Аддаў галявы пас, а трэці гол, які зняў усе пытанні аб пераможцы гэтага чвэрцьфіналу, забіў сам, прыняўшы мяч, укінуты з-за бакавы партнёрам па «Зеніта» Анюковым, добра стукнуў па варотах; мяч злёгку змяніў кірунак руху ад нагі абаронцы, і мінуў паміж нагамі галандскага брамніка ван дэр Сара, што гуляў перадапошні матч за зборную ў кар’еры. Другую гульню запар Аршавін быў прызнаны найлепшым іграком матчу і атрымаў захопленыя водгукі заходніх спецыялістаў і журналістаў, а шэраг вядомых еўрапейскіх клубаў, уключаючы іспанскую «Барселону», выказалі жаданне займець Андрэя ў свой склад[10]. Сам жа футбаліст заявіў, што праводзіў і больш добрыя матчы.

У наступным матчы, сталым апошнім для зборнай Расіі на турніры, Аршавін быў у гульні малапрыкметны. Меркаванні спецыялістаў аб чынніках падзяліліся. Адны палічылі, што Аршавін сам не паказаў сваіх найлепшых якасцей, другія — што справа была ў высокім узроўні абаронцаў іспанскай зборнай і вялікай увазе, якое яны яму надавалі, а трэція адзначылі, што сярэдняя лінія саступіла іспанцам і не змагла забяспечваць Аршавіна мячом[11].

Па выніках турніру патрапіў у сімвалічную зборную Еўра-2008.

 
Аршавін падае вуглавы 30 красавіка 2006 года

Дасягненні правіць

Камандныя правіць

Асабістыя правіць

Узнагароды правіць

Статыстыка выступаў правіць

Клуб Сезон Чэмпіянат Кубак[15] Еўракубкі Усяго
Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы
Зеніт 2000 10 0 1 1 0 0 3 0 0 14 0 1
2001 29 4 8 5 1 2 0 0 0 34 5 10
2002 30 4 7 0 0 0 4 2 5 34 6 14
2003 27 5 10 3 0 2 0 0 0 30 5 10
2004 28 6 8 4 2 1 8 4 1 40 12 10
2005 29 9 9 3 0 0 13 5 3 45 14 12
2006 28 7 13 4 0 1 0 0 0 32 7 14
2007 30 10 13 2 1 4 14 4 10 46 15 27
2008 27 6 8 1 1 0 7 0 1 34 7 9
За ўвесь час 238 51 77 26 5 13 46 15 20 312 71 109
Арсенал 2008/2009 12 6 7 3 0 2 0 0 0 15 6 9
За ўвесь час 12 6 7 3 0 2 0 0 0 15 6 9
Клуб Сезон Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы

Дзяцінства правіць

Любоў да футбола Андрэю прывіў бацька, у мінулым нядрэнны ігрок. У дзяцінстве Андрэй, акрамя футбола, захапляўся яшчэ шашкамі і меў па іх юнацкі разрад. Яго настаўнік у секцыі шашак Дому піянераў і школьнікаў Васілеастроўскага раёна ўгаворваў Аршавіна звязаць сваё жыццё з прафесійнай гульнёй у шашкі, у якой ён праракаў свайму вучню вялікую будучыню, але Андрэй упадабаў футбол.[16]

Удзел у палітыцы правіць

Прымаў удзел на выбарах 11 сакавіка 2007 года ў якасці кандыдата ў дэпутаты Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу ад партыі «Адзіная Расія», у складзе партыйнага спісу дамогся перамогі, аднак пазней адмовіўся ад мандату[17].

Сям’я правіць

Жонка Юлія, сын Арцём і дачка Яна[18].

Зноскі

  1. Andrey Arshavin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANDREY SERGEEVICH ARSHAVIN // Argentine Soccer Database
  3. Arshavin 'desperate' to face Hull in FA Cup Аршавін прагне згуляць з «Халам» у Кубку Англіі
  4. За «Зенит» Аршавин заявлен под 29-м номером. championat.com
  5. «Зенит» объявил о возвращении Аршавина. Lenta.ru
  6. Андрей Аршавин подписал контракт с "Кубанью"
  7. Аршавин ушел из «Кубани»
  8. "Кайрат" объявил о подписании контракта с Андреем Аршавиным
  9. Аршавин покидает «Кайрат»
  10. «Барселона» зацікаўленая ў паслугах Аршавіна//«Спорт-Экспрэс», 26 чэрвеня 2008 года
  11. Arshavin really is a very special talent Інтэрвію эксперта газеты «The Guardian» па ўсходнееўрапейскім футболе Джонатана Уілсана
  12. Аршавін стаў ганаровым грамадзянінам акругі «Пятроўская» Архівавана 21 кастрычніка 2008.
  13. Загад аб прысваенні спартыўнага звання «Заслужаны майстар спорту Расіі» Архівавана 30 студзеня 2009.
  14. Сайт МУС
  15. Таксама лічацца матчы ў Суперкубку
  16. Андрэй Аршавін. Акцёр, мадэльер і барацьбіт за справядлівасць(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2008. Праверана 1 ліпеня 2014.
  17. Вярбіцкая і Аршавін не пайдуць у парламент Архівавана 28 снежня 2007.
  18. Афіцыйны сайт Андрэя Аршавіна(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць