ФК Арсенал Лондан
«Арсенал» (англ.: Arsenal Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб, размяшчаецца на поўначы Лондана. Выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе і з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў Англіі. «Арсенал» 13 разоў станавіўся чэмпіёнам, 14 разоў выйграваў Кубак Англіі.
Арсенал | ||||
---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1886 | |||
Горад | ||||
Стадыён |
Эмірэйтс, Лондан Умяшчальнасць: 60 260[1] |
|||
Уладальнік | Kroenke Sports & Entertainment[d] | |||
Прэзідэнт | Стэн Кронке[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2023/24 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Клуб заснаваны ў 1886 годзе на паўднёвым усходзе Лондана. У 1913 годзе каманда пераехала на стадыён «Хайберы» (англ.: Highbury) ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы. «Хайберы» быў дамашняй арэнай «Арсенала» да жніўня 2006 года, калі клуб пабудаваў новы 60-тысячны стадыён «Эмірэйтс».
Арсенал правеў большую частку сваёй гісторыі ў элітным дывізіёне англійскага футбола, у 1992 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікам англійскай Прэм’ер-лігі[2]. Таксама клуб з’яўляецца рэкардсменам па колькасці сезонаў, праведзеных запар у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Англіі, пачынаючы з 1919 года[3].
У 2014 годзе часопіс Forbes надрукаваў рэйтынг самых дарагіх футбольных каманд свету, у якім «Арсенал» заняў 5 радок. Кошт клуба склаў $1,33 млрд.[4]
Гісторыя
правіцьУ 1886 годзе працаўнікі завода Каралеўскага арсенала Вулвіч заснавалі каманду, якую цяпер аматары футбола ведаюць пад назвай «Арсенал». Новы калектыў спачатку не меў ні спецыяльнай вопраткі, ні ўласнага поля, ні нават назвы. Першапачаткова каманда назвалася «Дыял Сквер» (англ.: Dial Square), у гонар зброевай майстэрні ў Вулвічы, дзе і працавала большасць гульцоў. 11 снежня 1886 года будучыя «кананіры» правялі свой першы матч, у якім здабылі пераканаўчую перамогу з лікам 6:0. Сапернікам быў «Істэрн Вондэрэрс», клуб, які, як і большасць тагачасных каманд, ужо адышоў у гісторыю[5].
Неўзабаве каманда была перайменавана ў «Каралеўскі Арсенал». Пасля прыняцця клубам прафесійнага статусу яго ізноў перайменавалі ў «Вулвіч Арсенал». Фанатам клуб быў вядомы як Woolwich Reds. «Вулвіч Арсенал» уступіў у Футбольную лігу ў 1893 годзе і стаў першай паўднёвай камандай, якая гэта зрабіла. Клуб стартаваў у Другім дывізіёне і ў 1904 годзе прабіўся ў Першы дывізіён. Аднак геаграфічная аддаленасць клуба стала прычынай нізкай наведвальнасці матчаў, што стала прычынай фінансавых праблем. У 1913 годзе (неўзабаве па вяртанні ў Другі дывізіён) клуб пераехаў на іншы бераг Тэмзы, каб заняць новую арэну — стадыён «Хайберы», размешчаны на поўначы Лондана. У выніку каманда адкінула частку «Вулвіч» з назвы ў наступным жа годзе. Сезон 1919 года «Арсенал» скончыў на 5-м месцы, але, тым не менш, быў пераведзены ў Першы дывізіён з-за фінансавых праблем «Тотэнхэма».
У 1925 годзе на пасаду галоўнага трэнера «Арсенала» быў прызначаны Герберт Чэпмен. Пад кіраўніцтвам Чэпмена ў 1924 годзе каманда «Хадэрсфілд Таўн» заняла першае месца ў лізе. З гэтым чалавекам звязаныя першыя поспехі «Арсенала». Яго рэвалюцыйныя тактыка і спосабы трэніроўкі, у спалучэнні з зорнымі ігракамі, такімі як Алекс Джэймс і Кліф Бастын, дапамаглі клубу стаць дамінуючым у 1930-х гадах. Паміж 1930 і 1938 гадамі «Арсенал» выйграў у Першым дывізіёне 5 разоў і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Англіі, хоць Чэпмен і не ўбачыў усіх гэтых дасягненняў, бо памёр у 1934 годзе ад пнеўманіі.
Уласнікі і кіраўніцтва
правіцьСтанам на 26 верасня 2018 года амерыканскі бізнесмен Стэн Кронке з’яўляецца аднаасобным уладальнікам клуба.
Станам на 2007 год «Arsenal FC» на 100 % належаў кампаніі «Arsenal Holdings», якой валодалі:[6]
- 24,1 % — Дэні Фішман (англ.: Danny Fiszman)
- 15,9 % — Ніна Брасуэл-Сміт (англ.: Nina Bracewell-Smith)
- 14,58 % — «Red and White Holding»
- 14,4 % — Рычард Кар (англ.: Richard Carr)
- 12,19 % — Стэн Кронке (англ.: Stan Kroenke)
- 9,99 % — «Granada Media Group»
- 2,7 % — «Lansdowne Partners»
- меней 1 % — Пітэр Хіл-Вуд (англ.: Peter Denis Hill-Wood)
Астатнія акцыі абарочваюцца на спецыялізаванай біржы «PLUS Markets».
У жніўні 2007 года кампанія «Red and White Holding» абвясціла пра куплю ў Дэвіда Дэйна 14,58 % акцый «Arsenal Holdings» за 75 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Кампанія «Red and White Holding» належыць расійскаму мільянеру Алішэру Усманаву і яго партнёру Фархаду Мошыры ў роўных долях, па 50 %.[6]
19 верасня 2007 года стала вядома, што кампанія «Red and White Holding» выкупіла яшчэ 6,5 % акцый «Arsenal Holdings» за 35 млн фунтаў стэрлінгаў, давёўшы агульную колькасць сваіх акцый да 21 %[8]. Пазней, у верасні, гэтая кампанія набыла яшчэ 2 % акцый, засяродзіўшы ў сваіх руках 23 % акцый[9]. Станам на 22 лютага 2008 года доля акцый Усманава складала ўжо 24,2 %[10]. А яшчэ праз год доля акцый Усманава перавысіла 25 %, што дазволіла яму, пры жаданні, накладаць вета на рашэнні сходу акцыянераў.[11]
У сакавіку 2009 года Стэн Кронке набыў частку акцый Дэні Фізмана і аўтаматычна стаў другім па памерах акцыянерам каманды. Аднак, ужо ў маі таго ж года ў СМІ пачалі з’яўляцца паведамленні пра тое, што Стэн Кронке стаў найбуйнейшым акцыянерам «Арсенала». Ён набыў акцыі, якія належалі сям’і Кар, і тым самым давёў сваю долю да 28,3 %.[12] А ў красавіку 2011 года Кронке ужо меў 62,89 %.[13] Неабходна адзначыць, што Стэн Кронке, набываючы акцыі «Арсенала», пазбягаў сустрэч з прэсай і не спяшаўся раскрываць свае планы наконт каманды. З-за гэта новы ўласнік атрымаў ад фанатаў «кананіраў» мянушкі «маўчун» і «маўклівы Стэн».
У жніўні 2018 года Кронке выкупіў долю Алішэра Усманава[14].
Склад
правіцьСтанам на верасень 2024 года.
|
|
Тытулы
правіцьНацыянальныя
правіць- Першы дывізіён / Прэм’ер-ліга[15]
- Другі дывізіён[15]
- Віцэ-чэмпіён (1): 1903/04
- Кубак Англіі
- Кубак Футбольнай лігі
- Суперкубак Англіі
¹ Разделены тытул
Міжнародныя
правіць- Фіналіст (1): 2006
Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА
- Уладальнік (1): 1969/70
- Фіналіст (1): 1994
Найбольш значныя гульцы
правіцьЦікавыя факты
правіць- Гол Эмануэля Адэбаёра, забіты на 52-й хвіліне ў браму «Рэдынга» ў матчы 13-га тура сезона 2007/08 (3:1), стаў для «кананіраў» тысячным у англійскай Прэм’ер-лізе. Другую тысячу галоў распачаў Аляксандр Глеб[16].
Крыніцы
правіць- ↑ Premier League Handbook 2018–19 . Premier League (30 ліпеня 2018). Праверана 3 January 2019.
- ↑ http://www.soccerbase.com/tournaments/tournament.sd?comp_id=1
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2010. Праверана 12 красавіка 2015.
- ↑ Самые дорогие футбольные клубы мира-2014: рейтинг Forbes. 12.05.2014
- ↑ Б. Белтон «Первые „Канониры“. „Арсенал“ от Пламстеда до Хайбери», FC Arsenal.com, 2011. — 167 с.
- ↑ а б Сімакоў Д., Федорынова Ю., Піліпаў І., Ражкоў А. Гол Усманова // Ведомости, № 163 (1937) 31 жніўня 2007 (руск.)
- ↑ РІА «Росбизнесконсалтинг», «Расійскі мільярдэр стаў саўладальнікам лонданскага „Арсенала“», 31 жніўня 2007. (руск.)
- ↑ Крампец Г. Усманаў блякуе клуб Arsenal // Ведомости, № 176 (1950), 19 верасня 2007 (руск.)
- ↑ «Кампанія Усманава павялічыла сваю доля ва ўладанні „Арсеналам“ да 23 працэнтаў», 28 верасня 2007 (руск.)
- ↑ «Усманаў стаў найбуйным акцыянерам „Арсенала“», 22 лютага 2008 (руск.)
- ↑ Усманов стал крупнейшим акционером «Арсенала». 22 февраля 2008 года
- ↑ Kroenke raises stake in Arsenal, 1 May
- ↑ Венгер: «Средний возраст нашей команды 23 года». 16 апреля 2011
- ↑ Conn, David. Stan Kroenke’s £550m offer to buy outright ownership of Arsenal is accepted (англ.). the Guardian (7 жніўня 2018). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ а б Да 1992 года вышэйшым дывізіёнам англійскага футбола быў Першы дывізіён Футбольнай лігі; зараз ім з’яўляецца Прэм’ер-ліга. Другім дывізіёнам у іерархіі футбольных ліг Англіі да 1992 года быў Другі дывізіён, а зараз ім з’яўляецца Чэмпіянат Футбольнай лігі.
- ↑ Adebayor makes it 1,000 goals as Arsenal regain Premier League lead, thisislondon.co.uk, 28 сакавіка 2009 (англ.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Арсенал Лондан
- Афіцыйны сайт футбольнага клуба «Арсенал»
- Беларускі сайт клуба «Арсенал» Архівавана 6 верасня 2011. (руск.)
- Arsenal clip video website (англ.)
- Arsenal News (англ.)