Андрэй Сямёнавіч Пешчанка
Андрэ́й Сямёнавіч Пе́шчанка (нар. 6 снежня 1921, г. Віцебск — 27 студзеня 2006, Мінск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір звяна 451-га штурмавога авіяцыйнага палка 264-й штурмавой авіядывізіі (5-я паветраная армія). Герой Савецкага Саюза (1946).
Андрэй Сямёнавіч Пешчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 2006 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьДа вайны працаваў у майстэрнях Віцебскага палітэхнікума і на заводзе імя Кірава ў Віцебску. У 1941 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Чарнігаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў (1942). У Вялікую Айчынную вайну з 1943 г. на 1-м і 2-м Украінскіх франтах, удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейтэнант А. С. Пешчанка зрабіў 150 баявых вылетаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15.05.1946 г. (медаль № 9062).
Пасля вайны да 1962 года А. С. Пешчанка служыў у Савецкай Арміі, у 1951 годзе скончыў Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы ўдасканалення лётнага саставу. Звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Да 1991 г. на гаспадарчай рабоце (працаваў у Мінску на заводзе ЭВМ).
Памёр 27 студзеня 2006 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- 3 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- 2 ордэны Айчыннай Вайны 1-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені
- медалі
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1999 г. № 217 узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 1999 г. № 217 «О награждении Героев Советского Союза и полных кавалеров ордена Славы орденом „За службу Родине“ II и III степени» (руск.)
Літаратура
правіць- Пешчанка Андрэй Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 343—344. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Пешчанка Андрэй Сямёнавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
правіцьАндрэй Сямёнавіч Пешчанка на сайце «Героі краіны»