Андрэй Уладзіміравіч Чухлей

беларускі футбаліст

Андрэй Чухлей (нар. 2 кастрычніка 1987, Мінск, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013).

Футбол
Андрэй Чухлей
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Чухлей
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1987(1987-10-02)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь Арбіта (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2004 Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 9 (0)
2005—2010 Беларусь Дынама Мінск 95 (8)
2011—2014 Расія Урал (Екацярынбург) 50 (2)
2014 Расія Цюмень 13 (0)
2015 Беларусь Мінск 10 (0)
2015 Беларусь Віцебск 11 (1)
2016 Беларусь Нёман (Гродна) 5 (0)
2016 Літва Каўна Жальгірыс 7 (0)
2017 Літва Ёнава 10 (0)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 13 (1)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 17 (1)
2019 Арменія Арарат (Ерэван) 3 (0)
2019—2022 Беларусь Славія (Мазыр) 72 (10)
2023 Беларусь Астравец 22 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (1)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
2008—2013 Беларусь Беларусь 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 мая 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мінскай ДЮСШ «Арбіта», у маладосці гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды» і мінскае «Дынама-Юні». З 2005 года выступаў за мінскае «Дынама», у сезоне 2007 замацаваўся ў аснове дынамаўцаў.

У студзені 2011 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал», які на той час выступаў у ФНЛ. Аднак трывала выступаў за уральцаў толькі ў сезоне 2011/2012. У далейшым значную частку матчаў прапускаў з-за траўм. Тым не менш, застаўся ў камандзе, якая улетку 2013 года атрымала месца ў Прэм’ер-лізе. У Прэм’ер-лізе правёў за «Урал» 8 матчаў.

У пачатку 2014 года перастаў трапляць у асноўны склад «Урала», гуляў толькі за моладзевую каманду екацярынбургскага клуба. У маі 2014 года «Урал» выключыў Чухлея з заяўкі на чэмпіянат[4].

У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Цюмень»[5], які па выніках сезона 2013/14 выйшаў у ФНЛ. Рэгулярна гуляў у аснове цюменскага клуба, але ў снежні 2014 года кантракт з «Цюменню» быў разарваны[6].

У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з футбольным клубам «Мінск»[7]. У складзе «Мінска» спачатку трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, але з канца чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі. У ліпені 2015 года пакінуў мінскі клуб[8].

14 жніўня 2015 года папоўніў склад «Віцебска»[9], дзе неўзабаве замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[10]. Пачынаў сезон у аснове гродзенцаў, але ў маі страціў месца ў складзе і па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з клубам[11].

У жніўні 2016 года стаў іграком «Каўна Жальгірыса»[12]. У сакавіку 2017 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Ёнаву»[13], які пакінуў у чэрвені таго ж года[14]. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[15]. Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[16]. У складзе магілёўскай каманды стаў іграком асновы (толькі ў маі не гуляў з-за траўмы), часам выкарыстоўваўся на пазіцыі абаронцы. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў Магілёў[17].

У студзені 2019 года пасля прагляду папоўніў склад ерэванскага «Арарата»[18], аднак ужо ў сакавіку, згуляўшы за армянскі клуб у трох матчах, вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да мазырскай «Славіі»[19]. Замацаваўся ў стартавым складзе мазырскага клуба. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне са «Славіяй»[20]. З верасня 2021 года перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені 2022 года. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[21].

У сакавіку 2023 года далучыўся да «Астраўца»[22]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў клуб[23].

Міжнародная кар’ера

правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009.

2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1)

Дасягненні

правіць

  Дынама Мінск

  • 02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009

  Урал

  • Пераможца ФНЛ: 2012/13
  • Уладальнік Кубка ФНЛ (2): 2012, 2013

Крыніцы

правіць
  1. Andrey Chukhley // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Chukhley // FBref.com
  3. а б https://fcslavia.by/ru/player/chuhley-0
  4. "Урал" отзаявил Андрея Чухлея (руск.). football.by (12 мая 2014). Праверана 25 сакавіка 2024.
  5. Чухлей подписал контракт с "Тюменью" (руск.). football.by (9 ліпеня 2014). Праверана 25 сакавіка 2024.
  6. Андрей Чухлей покинул ФК «Тюмень» (руск.)(недаступная спасылка). asnta.ru (23 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020.
  7. Андрей Чухлей подписал соглашение с "Минском" (ФОТО) (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 25 сакавіка 2024.
  8. Андрей Чухлей покинул "Минск" (руск.). football.by (20 ліпеня 2015). Праверана 25 сакавіка 2024.
  9. Андрей Чухлей пополнил ряды "Витебска" (руск.). football.by (14 жніўня 2015). Праверана 25 сакавіка 2024.
  10. Чухлей и Журов стали игроками "Немана" (руск.). football.by (4 сакавіка 2016). Праверана 25 сакавіка 2024.
  11. "Неман" расторг контракт с Андреем Чухлеем (руск.). football.by (30 мая 2016). Праверана 25 сакавіка 2024.
  12. Андрей Чухлей перешел в каунасский "Жальгирис" (руск.). football.by (11 жніўня 2016). Праверана 25 сакавіка 2024.
  13. Чухлей и Жевнеров стали одноклубниками Алексияна в "Йонаве" (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
  14. "Йонава" рассталась с Андреем Чухлеем (руск.). football.by (8 чэрвеня 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
  15. Чухлей и Кунцевич стали игроками "Смолевичей-СТИ" (руск.). football.by (2 жніўня 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
  16. Четыре футболиста подписали контракты с клубом (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (26 студзеня 2018). Праверана 25 сакавіка 2024.
  17. "Днепр" расстался с Чухлеем и Рудыкой (руск.). football.by (8 кастрычніка 2018). Праверана 25 сакавіка 2024.
  18. Андрей Чухлей и экс-полузащитник БАТЭ стали игроками "Арарата" (руск.). football.by (22 студзеня 2019). Праверана 25 сакавіка 2024.
  19. Андрей Чухлей вернулся из Армении и стал игроком "Славии" (руск.). football.by (27 сакавіка 2019). Праверана 25 сакавіка 2024.
  20. "Славия" продлила контракты с Жуком, Чухлеем и Раевским (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 25 сакавіка 2024.
  21. Жердев, Чухлей и Бугулов прощаются со "Славией" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 25 сакавіка 2024.
  22. Чухлей и Хвостович пополнили состав "Островца" (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2024.
  23. Белевич, Чухлей и еще два футболиста покинули "Островец" (руск.). football.by (2 лютага 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.

Спасылкі

правіць