Андрэй Уладзіміравіч Чухлей

(Пасля перасылкі з Андрэй Чухлей)

Андрэй Уладзіміравіч Чухлей (нар. 2 кастрычніка 1987, Мінск, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Андрэй Чухлей
Andrej Čuchlej 2012 BLR.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Чухлей
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1987(1987-10-02)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нумар 20
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі Арбіта (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2004 Сцяг Беларусі Дынама-Юні (Мінск) 9 (0)
2005—2010 Сцяг Беларусі Дынама Мінск 95 (8)
2011—2014 Сцяг Расіі Урал (Екацярынбург) 50 (2)
2014 Сцяг Расіі Цюмень 13 (0)
2015 Сцяг Беларусі Мінск 10 (0)
2015 Сцяг Беларусі Віцебск 11 (1)
2016 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 5 (0)
2016 Сцяг Літвы Жальгірыс (Каўнас) 7 (0)
2017 Сцяг Літвы Ёнава 10 (0)
2017 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 13 (1)
2018 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 17 (1)
2019 Сцяг Арменіі Арарат (Ерэван) 3 (0)
2019— Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 6 (1)
2008—2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 7 (0)
2008—2013 Сцяг Беларусі Беларусь 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 мая 2014
Commons-logo.svg Андрэй Уладзіміравіч Чухлей на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец мінскай ДЮСШ «Арбіта», у маладосці гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды» і мінскае «Дынама-Юні». З 2005 года выступаў за мінскае «Дынама», у сезоне 2007 замацаваўся ў аснове дынамаўцаў.

У студзені 2011 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал», які на той час выступаў у ФНЛ. Аднак трывала выступаў за уральцаў толькі ў сезоне 2011/2012. У далейшым значную частку матчаў прапускаў з-за траўм. Тым не менш, застаўся ў камандзе, якая улетку 2013 года атрымала месца ў Прэм’ер-лізе. У Прэм’ер-лізе правёў за «Урал» 8 матчаў.

У пачатку 2014 года перастаў трапляць у асноўны склад «Урала», гуляў толькі за моладзевую каманду екацярынбургскага клуба. У маі 2014 года «Урал» выключыў Чухлея з заяўкі на чэмпіянат[3].

У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Цюмень»[4], які па выніках сезону 2013/14 выйшаў у ФНЛ. Трывала гуляў у аснове цюменскага клуба, але ў снежні 2014 года кантракт з «Цюменню» быў разарваны[5].

У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з футбольным клубам «Мінск»[6]. У складзе «Мінска» спачатку трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, але з канца чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі. У ліпені 2015 года пакінуў мінскі клуб[7].

14 жніўня 2015 года папоўніў склад «Віцебска»[8], дзе неўзабаве замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[9]. Пачынаў сезон у аснове гродзенцаў, але ў маі страціў месца ў складзе і па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з клубам[10].

У жніўні 2016 года стаў іграком каўнаскага «Жальгірыса»[11]. У сакавіку 2017 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Ёнаву»[12], які пакінуў у чэрвені таго ж года[13]. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[14]. Па выніках сезону 2017 дапамог смалявіцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[15]. У складзе магілёўскай каманды стаў іграком асновы (толькі ў маі не гуляў з-за траўмы), часам выкарыстоўваўся на пазіцыі абаронцы. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў Магілёў[16].

У студзені 2019 года пасля прагляду папоўніў склад ерэванскага «Арарата»[17], аднак ужо ў сакавіку, згуляўшы за армянскі клуб у трох матчах, вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да мазырскай «Славіі»[18].

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009.

2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1)

ДасягненніПравіць

  Дынама Мінск

  • 02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009

  Урал

  • Пераможца ФНЛ: 2012/13
  • Уладальнік Кубка ФНЛ (2): 2012, 2013

Зноскі

  1. Andrey Chukhley // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Chukhley // FBref.com
  3. "Урал" отзаявил Андрея Чухлея
  4. Чухлей подписал контракт с "Тюменью"
  5. Андрей Чухлей покинул ФК «Тюмень»
  6. Андрей Чухлей подписал соглашение с "Минском" (ФОТО)
  7. Андрей Чухлей покинул "Минск"
  8. Андрей Чухлей пополнил ряды "Витебска"
  9. Чухлей и Журов стали игроками "Немана"
  10. "Неман" расторг контракт с Андреем Чухлеем
  11. Андрей Чухлей перешел в каунасский "Жальгирис"
  12. Чухлей и Жевнеров стали одноклубниками Алексияна в "Йонаве"
  13. "Йонава" рассталась с Андреем Чухлеем
  14. Чухлей и Кунцевич стали игроками "Смолевичей-СТИ"
  15. Четыре футболиста подписали контракты с клубом
  16. "Днепр" расстался с Чухлеем и Рудыкой
  17. Андрей Чухлей и экс-полузащитник БАТЭ стали игроками "Арарата"
  18. Андрей Чухлей вернулся из Армении и стал игроком "Славии"

СпасылкіПравіць