Андрэй Якаўлевіч Малышаў
Андрэй Якаўлевіч Ма́лышаў[1] (30 лістапада 1913, Мінск — 21 студзеня 1984) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, кандыдат геаграфічных навук (1952), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР[2] (1971).
Андрэй Якаўлевіч Малышаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1984 |
Род дзейнасці | географ |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат геаграфічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу, працаваў качагарам на паравозе[3]. У 1939 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут і паступіў у завочную аспірантуру. У тым жа 1939 годзе быў запрошаны на пасаду выкладчыка і намесніка дэкана[3]. У 1941—1949 гг. ўзначальваў геолагаразведачную экспедыцыю па пошуку радовішчаў золата ў раёне горада Міяс на Урале і інш. У 1949—1979 гг. А. Я. Малышаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1954 года на пасадзе прарэктара па навучальнай рабоце, а ў 1965—1966 гг. узначальваў кафедру эканамічнай геаграфіі геаграфічнага факультэта. У 1952 годзе ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Полесская область: экономико-географическая характеристика»[3].
Навуковая дзейнасцьПравіць
А. Я. Малышаву належаць працы па эканамічнай геаграфіі Беларускай ССР, праблемам транспарту і асушэння Палесся.
Сярод апублікаваных прац:
- Города и села Белорусской ССР. — Мн., 1959. (разам з В. А. Жучкевічам і Н. Я. Рагозіным)
- Прамысловасць Мінска (Эканоміка-геаграфічны нарыс) — Мінск: Выдавецтва БДУ, 1972. — 119, [1] с. — іл., табл.(разам з Л. А. Паўловіч)
- Транспорт и экономические связи // Георгафия Белоруссии. 2 изд. — Мн., 1977.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Леніна (1976)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1980)
- 2 Ганаровая Граматы Вярхоўнага Савета БССР (1956, 1980)
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
- ↑ Заслужаныя дзеячы // Сайт БДУ
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Смоляков Г. С. А. Я. Малышев: учёный, организатор, человек (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Малышаў Андрэй Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 40.
СпасылкіПравіць
- Малышаў, Андрэй Якаўлевіч (кандыдат геаграфічных навук ; 1913—1984) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Малышев, Андрей Яковлевич (кандидат географических наук ; 1913—1984)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Смоляков Г. С. А. Я. Малышев: учёный, организатор, человек (руск.)
- Лучшие выпускники Архівавана 26 мая 2019. (руск.) // Факультэт прыродазнаўства БДПУ імя М. Танка