Адкрыць галоўнае меню

Антонава — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Заснаваны 20 верасня 1983 годзе з мэтай захавання ўнікальнай калоніі бабровых паселішчаў[1]. Плошча заказніка складала 77 га. Размяшчаўся ў даліне рэк Гайна і Ілія на меліяраваных сельскагаспадарчых землях. На ўчастку дрэвава-кустовай балотнай расліннасці былі створаны 23 бабровыя запруды. Сустракаліся таксама андатра, выдра, норка, лось, вадаплаўныя і балотныя птушкі.

Антонава
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьЛагойскі раён, Мінская вобласць
Плошча 77 га
Дата заснавання 20 верасня 1983
physical
Антонава
Антонава
physical
Антонава
Антонава

Ліквідаваны 27 снежня 2007 года[2].

Глядзі таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць