Антон Іосіфавіч Гастыловіч

Антон Іосіфавіч Гастыловіч (7 лістапада 1902 — 23 лістапада 1975) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1959), доктар ваенных навук (1957), прафесар (1959)[1].

Антон Іосіфавіч Гастыловіч
Дата нараджэння 7 лістапада 1902(1902-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1975(1975-11-23) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Пяхота
Гады службы 19191965
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Камандаваў 17-я армія  (руск.)
17-ы гвардзейскі стралковы корпус
18-​​я армія  (руск.)
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Барацьба з басмачаствам  (руск.)
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія
Медаль «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі
Медаль «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939
У адстаўцы з 1965 года

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў фальварку Пянькоўшчына, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь[1].

У Чырвонай Арміі з 1919 года. У гады Грамадзянскай вайны А. І. Гастыловіч удзельнічаў у разгроме паўстанцаў ва Уфімскай  (руск.) і Арэнбургскай губернях і барацьбе з басмачаствам у Туркестане, быў памочнікам начальніка штаба асобнага батальёна[1].

У 1924 годзе А. Гастыловіч скончыў 1-ю Ленінградскую пяхотную школу. З верасня 1924 камандзір узвода, з кастрычніка 1927 года — курсавы камандзір 1-й Ленінградскай пяхотнай школы. У 1931 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ[1]. Пасля яе заканчэння з 1931 года — начальнік 1-й часткі штаба стралковай дывізіі, памочнік начальніка сектара штаба Украінскай ваеннай акругі. З 1935 года — камандзір і камісар стралковага палка. У 1938 годзе скончыў Акадэмію Генштаба[1], старшы выкладчык акадэміі. З верасня 1939 года — начальнік штаба 1-й армейскай групы савецкіх войскаў у Мангольскай Народнай Рэспубліцы. 4 лістапада 1939 А. Гастыловічу прысвоена званне «камбрыг», з 4 чэрвеня 1940 года, пасля ўстанаўлення генеральскіх званняў — «генерал-маёр». З чэрвеня 1940 года — начальнік штаба 17-й арміяй Забайкальскай ваеннай акругі[1].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на ранейшай пасадзе. З 15 маня 1942 года па 18 лістапада 1943 года — камандуючы той жа 17-й арміяй ЗабВА. Са студзеня 1944 года — у дзеючай арміі на 1-м і 4-м Украінскіх франтах[1]: камандзір 17-га гвардзейскага стралковага корпуса (з 12 красавіка 1944 г.). У ходзе Карпацка-Ужгарадскай наступальнай аперацыі ў цяжкіх умовах горнай і лясіста-балоцістай мясцовасці А. Гастыловіч умела кіраваў часткамі корпуса. За адзнаку пры пераадоленні Карпацкіх гор корпусу прысвоена ганаровае найменне «Карпацкі». З 7 лістапада 1944 г. А. Гастыловіч — камандуючы 18-​​й арміяй 4-га Украінскага фронту, якая пад яго камандаваннем удзельнічала ў Праскураўска-Чарнаўцоўскай  (руск.), Львоўска-Сандамірскай, Усходне-Карпацкай  (руск.), Мараўска-Остраўскай  (руск.) і Пражскай аперацыях. 20 студзеня 1945 года А. Гастыловічу прысвоена званне «генерал-лейтэнант». У атэстацыі за 1945 камандуючы 4-м Украінскім фронтам А. І. Яроменка адзначаў, што: «А. І. Гастыловіч — разумны генерал, у ваенных адносінах пісьменны. Практычны вопыт камандавання буйнымі злучэннямі мае. З камандаванне арміяй спраўляецца, аднак мала напорыстасці ў выкананні пастаўленых задач…» За ўмелае кіраўніцтва войскамі А. Гастыловіч узнагароджаны ордэнам Суворава 1 ступені.

Пасля вайны А. Гастыловіч — камандуючы арміяй. З чэрвеня 1946 года начальнік кафедры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава[1]. З 1948 года — памочнік камандуючага войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі, з 1958 года — намеснік начальніка Ваеннай акадэміі генштаба. 25 мая 1959 года А. І. Гастыловічу прысвоена званне «генерал-палкоўнік». З 1964 года кансультант той жа акадэміі. З 1965 года ў адстаўцы. Памёр 23 лістапада 1975 года ў Маскве, пахаваны на Галавінскіх могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Гастилович Антон Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 140-141. — 737 с.

Літаратура правіць