Антон Андрэевіч Смольскі

беларускі біятланіст

Анто́н Андрэ́евіч Смо́льскі (нар. 16 снежня 1996, в. Пясочнае[2], Капыльскі раён) — беларускі біятланіст. Сярэбраны прызёр XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 у індывідуальнай гонцы.

Біятлон
Антон Смольскі
Поўнае імя Антон Андрэевіч Смольскі
Нарадзіўся 16 снежня 1996(1996-12-16)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пражыванне Мінск, Беларусь
Клуб СК УС РБ
Рост/Вага 177 см / 71 кг
Адукацыя аўтатрактарны факультэт БНТУ (2019)
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2021/22
Агульная трапнасць 89 %
Лежачы 86 %
Стоячы 92 %
Кар’ера (Кубак свету)
Гонак 58
Асабістых подыумаў 3 ( x 0 + x 1 + x 3)
Подыумаў у эстафетах 2 ( x 0 + x 1 + x 1)
Алімпійскія гульні
Срэбра Пекін 2022 індывідуальная гонка 20 км
Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў
Бронза Брэзна 2017 пераследаванне 12,5 км

Біяграфія

правіць

Біятлонам займаецца з 12 гадоў. Выхаванец Капыльскай СДЮШАР, першы трэнер — Анатоль Сянюк. Неаднаразова станавіўся прызёрам дзіцячых і юнацкіх рэспубліканскіх спаборніцтваў. Скончыў сярэднюю школу № 2 імя Ц. Гартнага г. Капыля і аўтатрактарны факультэт БНТУ завочна (2019)[3][4].

У 2014 годзе трапіў у юніёрскую каманду Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»[4]. Член нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне з 2017 года. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 2018 года.

У 2023 годзе стаў заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь[5].

Разведзены, мае дачку ад першага шлюба.

Спартыўная кар’ера

правіць

З 2015 года ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах сярод юніёраў. У лютым 2017 года заваяваў бронзавы медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Брэзна-Осрблі. У пагоні на дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі пяць разоў даў пудла, але дзякуючы добрай хуткасці змог утрымацца ў тройцы прызёраў[6]. У тым жа годзе на летнім чэмпіянаце свету сярод юніёраў заваяваў бронзу ў змяшанай эстафеце. Станавіўся прызёрам этапа юніёрскага Кубка IBU ў эстафеце.

У сезоне 2016/17 дэбютаваў у спаборніцтвах сярод дарослых на Кубку IBU. Лепшы вынік па стане на сакавік 2020 года — 14-е месца ў гонцы пераследу. Прымаў удзел у Чэмпіянаце Еўропы 2018 года, заняў 57-е месца ў спрынце. На Кубку свету дэбютаваў у лістападзе 2017 года на этапе ў Эстэрсундзе ў змешанай эстафеце, заняў са сваёй зборнай 11-е месца. Першую асабістую гонку правёў у снежні 2017 года на этапе ў Ансі, заняў 90-е месца ў спрынце.

Увайшоў у склад беларускай зборнай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года, да таго часу правёў толькі дзве асабістыя гонкі Кубка свету і не набіраў у іх ачкоў. На Алімпіядзе заняў 35-е месца ў спрынце, 33-е — у гонцы пераследу і восьмае — у эстафеце[7].

На Чэмпіянаце свету 2020 года найлепшым ягоным вынікам стала 15-е месца ў спрынце.

На час выступлення на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Антон Смольскі лічыўся лідарам нацыянальнай каманды. Ён заняў другое месца у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі, не дапусціўшы пры стральбе ніводнага промаху. Ягоны медаль стаў першай узнагародай беларускіх атлетаў на гэтых спаборніцтвах і першым з 2010 года медалём мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне[8].

Вынікі выступленняў

правіць
Спаборніцтва Індывідуальная гонка Спрынт Гонка пераследвання Мас-старт Эстафета Змяшаная эстафета Агульны залік
Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца
Зімовыя Алімпійскія гульні
Пхёнчхан 2018 не ўдзельнічаў x 34 x 33 не ўдзельнічаў x 8 не ўдзельнічаў
Пекін 2022 x   x 10 x 14 x 17 x 8 x 6 x x
Чэмпіянаты свету па біятлоне
Эстэрсунд 2019 x 58 x 77 не ўдзельнічаў x 10 x 13 x x
Разун-Антэрсельва 2020 x 34 x 15 x 38 не ўдзельнічаў x 9 x 12 x x
Паклюка 2021 x 29 x 33 x 34 не ўдзельнічаў x 9 x 14 x x
Вынікі выступленняў на Кубку свету
2021/2022
Вынікі
 Эстэрсунд  Эстэрсунд  Гохфільцэн  Ансі  Обергоф  Рупольдынг  Разун-Антэрсельва  АГ Пекін (*)  Контыялахты  Отэпя  Осла
Ачкоў Месца Інд Спр Спр Эст Пер Спр Пер Эст Спр Пер МС Спр Зм Азм Пер Спр Эст Пер Інд МС Эст Зм Інд Спр Пер Эст МС Эст Спр Пер Спр МС Зм Асм Спр Пер МС
405 10 19 19 45 6 26 3 6 6 6 4 11 46 2 34 3 3 3 19 18 12 6 2 10 14 8 17
2020/2021
Вынікі
 Контыялахты  Контыялахты  Гохфільцэн  Гохфільцэн  Обергоф  Обергоф  Антгольц  Паклюка  Нове-Места  Нове-Места  Эстэрсунд
Ачкоў Месца Інд Спр Спр Эст Пер Спр Пер Эст Спр Пер МС Спр Зм Азм Пер Спр Эст Пер Інд МС Эст Зм Інд Спр Пер Эст МС Эст Спр Пер Спр МС Зм Асм Спр Пер МС Эст
264 26 19 34 35 11 36 24 11 29 26 33 34 26 4 42 16 28 13 14 33 34 29 9 8 22 43 18 55 10 17 19 19
2019/2020
Вынікі
 Эстэрсунд  Гохфільцэн  Ансі  Обергоф  Рупольдынг  Паклюка  ЧС Антгольц  Нове-Места  Контыялахты  Холменколен
Ачкоў Месцы Сузм Зм Спр Інд Эст Спр Пер Эст Спр Пер МС Спр МС Эст Пер Спр Пер Эст Сузм Зм Інд МС Зм Спр Пер Інд Сузм Эст МС Спр Эст МС Спр Пер Сузм Зм Спр Пер
133 36 16 81 35 14 92 7 25 5 48 41 6 8 81 12 15 38 34 9 18 7 16 14
2018/2019
Вынікі
 Паклюка  Гохфільцэн  Нове-Места  Обергоф  Рупольдынг  Антгольц  Канмар   Солт-Лейк-Сіці  ЧС Эстэрсунд  Холменколен
Ачкоў Месца Сузм Зм Інд Спр Пер Спр Пер Эст Спр Пер МС Спр Пер Эст Спр Эст МС Спр Пер МС Інд Эст Спр Пер Сузм Зм Зм Спр Пер Інд Сузм МС Эст Спр Пер МС
15 87 12 55 50 55 91 17 81 26 41 13 52 10 54 50 13 77 58 10 54 50

Палітычныя погляды

правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе[9].

Зноскі

  1. а б Anton Smolski // BiathlonResults.com Праверана 22 лютага 2022.
  2. «Прессбол» № 011 (4130) 9 лютага 2018, С. 2
  3. Антон Смольский. Ничего страшного, если споришь с Рыженковым Архівавана 25 лютага 2022. // Прессбол, 20 красавіка 2020 (руск.)
  4. а б Биатлонист Антон Смольский: Природные физические данные имеют не самое большое значение // Звязда, 13 чэрвеня 2019. (руск.)
  5. Дзяржузнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
  6. Беларус Антон Смольскі заваяваў бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне Архівавана 27 лютага 2017., Еўрарадыё. 20-02-2017
  7. Биатлонист Антон Смольский: на новую гонку — с лучшей динамикой // Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, 12 лютага 2018 (руск.)
  8. Валерыя Сцяцко. Антон Смольскі заваяваў серабро Алімпійскіх гульняў // Звязда, 8 лютага 2022 (бел.)
  9. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.