Антон Анатолевіч Кавалеўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Антон Кавалеўскі)

Антон Кавалеўскі (нар. 2 лютага 1986, Магдэбург, ГДР) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашніч час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Іслач».

Футбол
Антон Кавалеўскі
Поўнае імя Антон Анатолевіч Кавалеўскі
Нарадзіўся 2 лютага 1986(1986-02-02)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2006 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 0 (0)
2007—2009 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 55 (-65)
2009 Беларусь Віцебск 3 (-3)
2010 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (-14)
2011 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 15 (-20)
2012 Беларусь Дняпро (Магілёў) 17 (-13)
2013—2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 12 (-15)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 5 (-7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (-4)
Трэнерская кар’ера
2024— Беларусь Іслач (Мінскі раён) брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Гуляў за дубль «Нафтана» і МТЗ-РІПА, а з 2008 года стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. У 2009 годзе саступіў месца ў аснове Мікалаю Раманюку і перайшоў у «Віцебск», дзе, аднак, таксама не здолеў замацавацца. Пасля гуляў за розныя клубы, у 2012 годзе разам з магілёўскім «Дняпром» стаў пераможцам Першай лігі.

У лютым 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. У «Белшыне» стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі, але часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 19 кастрычніка 2013 года ў матчы з «Нафтанам» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Ігарам Крывабокам[3], але неўзабаве вярнуўся ў строй.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. У сезоне 2014 чаргаваўся ў асноўным складзе з Андрэем Шчарбаковым. У канцы ліпеня 2014 года пакінуў бабруйскі клуб[4][5].

У кастрычніку 2014 года далучыўся да першалігавай «Іслачы»[6]. Стаў асноўным брамнікам гэтага клуба, але па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[7].

Міжнародная кар’ера

правіць

Выступаў за моладзевую зборнай Беларусі, быў запасным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

Трэнерская кар’ера

правіць

У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, з’ехаў працаваць на Камчатку[8]. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стаў працаваць трэнерам брамнікаў у юнацкіх камандах[9]. У маі 2024 года стаў трэнерам брамнікаў у асноўнай камандзе «Іслачы»[10].

Дасягненні

правіць

Палітычныя погляды

правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[11][12].

Крыніцы

правіць
  1. Anton Kovalevskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вратарь Антон Ковалевский подписал контракт с «Белшиной» (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (1 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  3. «Нафтан» — «Белшина». «Скорая помощь» увезла Ковалевского с поля после столкновения с Кривобоком (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
  4. Голкипер «Белшины» Ковалевский, скорее всего, перейдет в зарубежный клуб (руск.). by.tribuna.com.
  5. Лисица и Ковалевский — ушли, добавился Магалдадзе (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны».
  6. Антон Ковалевский перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (24 кастрычніка 2014). Праверана 16 красавіка 2024.
  7. Виталий Жуковский: "На 80 процентов "Ислочь" укомплектована" (руск.). football.by (24 лютага 2015). Праверана 16 красавіка 2024.
  8. Как бросить белорусский футбол и уехать ловить рыбу на Камчатку (руск.). by.tribuna.com.
  9. "Нафтан", 15 лет назад выигравший свой первый титул — Кубок в 2009-м. Где они сейчас? (руск.). football.by (12 красавіка 2024). Праверана 16 красавіка 2024.
  10. У "Ислочи" новый тренер вратарей (руск.). football.by (21 мая 2024). Праверана 23 мая 2024.
  11. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  12. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.