Антон Сяргеевіч Лукашын

беларускі футбаліст

Антон Лукашын (нар. 21 лютага 1995, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Антон Лукашын
Поўнае імя Антон Сяргеевіч Лукашын
Нарадзіўся 21 лютага 1995(1995-02-21)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 3 (0)
2016—2017   Беларусь Ліда 56 (5)
2018   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (8)
2019   Беларусь Ліда 9 (0)
2020   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 20 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2021.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», з 2012 года пачаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе на наступны год замацаваўся ў складзе. У другой палове 2014 года стаў прыцягваца да асноўнай каманды гродзенцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 лістапада 2014 года ў матчы супраць «Мінска» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

У 2015 годзе выступаў за дубль «Нёмана», забіў за сезон 11 галоў. У красавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сезона[3]. У красавіку 2017 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[4].

У лютым 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[5]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне 2018. У студзені 2019 года, вярнуўшыся з арэнды ў Гродна, пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Нёманам»[6]. У пачатковую заяўку каманды на сезон не трапіў, аднак 1 чэрвеня 2019 года згуляў за дубль «Нёмана» ў матчы супраць мазырскай «Славіі», пазней трывала прыцягваўся да гульняў дубля.

У ліпені 2019 года на правах арэнды перайшоў у «Ліду»[7], дзе часцей выхадзіў на замену. У пачатку 2020 года трэніраваўся з дублем «Нёмана», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[8]. Аднак, у красавіку з-за фінансавых пытанняў пакінуў каманду і стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У снежні 2020 года пакінуў рэчыцкі клуб[9].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Нёман   8 0
2013 дубль Нёман   21 4
2014 Д1 Нёман   3 0
2015 дубль Нёман   19 11
2016 Д2 Ліда   26 4
2017 Д2 Ліда   30 1
2018 Д2 Граніт   28 8
2019 (1) дубль Нёман   7 2
2019 (2) Д2 Ліда   9 0
2020 Д2 Спадарожнік   20 2

Зноскі

Спасылкі правіць