Антуан Грызман

французскі футбаліст

Антуа́н Грызма́н (фр.: Antoine Griezmann; нар. 21 сакавіка 1991, Макон, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года. Гуляе на пазіцыі левага вінгера, але здольны згуляць і форварда.

Футбол
Антуан Грызман
Агульная інфармацыя
Мянушка Grizou[3][4][…]
Нарадзіўся 21 сакавіка 1991(1991-03-21)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Францыя
Рост 176 см[5]
Вага 67 кг[6]
Пазіцыя нападнік, атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Атлетыка
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
1997—1999 Францыя EC Макон
1999—2005 Францыя UF Макон
2005—2009 Іспанія Рэал Сасьедад
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014 Іспанія Рэал Сасьедад 180 (46)
2014—2019 Іспанія Атлетыка Мадрыд 180 (94)
2019—2022 Іспанія Барселона 74 (22)
2021—2022   Іспанія Атлетыка Мадрыд 34 (5)
2022— Іспанія Атлетыка Мадрыд 30 (13)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Францыя Францыя (да 19) 7 (3)
2011 Францыя Францыя (да 20) 8 (1)
2010—2013 Францыя Францыя (да 21) 10 (3)
2014— Францыя Францыя 121 (43)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Расія 2018
Срэбра Катар 2022
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Сваю футбольную кар’еру ён, як і яго бацька, пачаў у родным горадзе[7]. Аднак выступы ў правінцыйнай камандзе не маглі спрыяць развіццю іграка. Таму бацька вазіў свайго сына на прагляды ў больш вядомыя калектывы. Але, валодаючы сціплымі антрапаметрычнымі дадзенымі, Антуан атрымліваў адмову ва ўсіх моладзевых акадэміях. Аднак у канчатковым выніку Антуанам зацікавіўся іспанскі «Рэал Сасьедад».

«Рэал Сасьедад» правіць

Галоўны трэнер «Рэала Сасьедад» Марцін Ласартэ прыцягнуў Грызмана да трэніровак з асноўным складам перад сезонам 2009/10. У чатырох таварыскіх сустрэчах француз забіў 5 мячоў, што абумовіла яго далейшы лёс. З-за страты асноўных футбалістаў, пазіцыя на левым флангу паўабароны апынулася вакантнай, і Грызман атрымаў свой ​​шанц і спаўна ім скарыстаўся, стаўшы з часам асноўным іграком каманды.

«Атлетыка» правіць

28 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Атлетыка» дасягнуў пагаднення з клубам «Рэал Сасьедад» на пераход Грызмана. Як мяркуецца, мадрыдскі клуб заплаціў за іграка каля 30 млн еўра[8]. Антуан прайшоў медыцынскае абследаванне ў той жа дзень і 29 ліпеня падпісаў кантракт на шэсць гадоў[9].

«Барселона» правіць

У ліпені 2019 года, пасля выплаты адступных у памеры 120 млн еўра, перайшоў у «Барселону»[10].

Вяртанне ў «Атлетыка» правіць

У жніўні 2021 года вярнуўся ў «Атлетыка» на правах арэнды на сезон 2021/22, з магчымасці падаўжэння яшчэ на адзін сезон і абавязацельствам выкупу за 40 млн еўра[11]. Летам 2022 года арэнда была падоўжана, а ў кастрычніку 2022 года «Атлетыка» абвясціў пра выкуп футбаліста, з якім падпісаў кантракт да лета 2026 года.

Міжнародная кар’ера правіць

27 лютага 2014 года Грызман атрымаў выклік у галоўную каманду Францыі, якой кіруе Дзідзье Дэшам, на таварыскі матч супраць зборнай Нідэрландаў на Стад дэ Франс[12]. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай 5 сакавіка, выйшаўшы ў стартавым складзе і згуляўшы 68 хвілін.

13 мая ён увайшоў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[13]. 1 чэрвеня, гуляючы супраць зборнай Парагвая ў Ніцы, Антуан забіў свой першы гол за Францыю, адкрыўшы лік, аднак гульня скончылася з лікам 1:1.

Дасягненні правіць

«Атлетыка»:

«Барселона»:

Францыя:

Заўвагі правіць

  1. Antoine Griezmann // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Antoine Griezmann // GeneaStar
  3. https://web.archive.org/web/20170823203114/http://www.eurosport.ru/football/liga/2016-2017/story_sto5995622.shtml
  4. https://web.archive.org/web/20210825122228/https://news.sportbox.ru/Vidy_sporta/Futbol/spbnews_NI908325_Stanet_li_Malenkij_princ_korolem_Grizmann_khochet_poluchit_Zolotoj_mach
  5. https://en.atleticodemadrid.com/jugadores/antoine-griezmann-2022-2023-2 Праверана 2 мая 2023.
  6. http://www.atleticodemadrid.com/jugadores/antoine-griezmann-2014-2015
  7. «Griezmann: Un rêve de porter le maillot bleu» Архівавана 29 чэрвеня 2010.. French Football Federation
  8. Antoine Griezmann signs six-year deal at Atletico Madrid as he completes £24million move to the Spanish champions. Mail Online.
  9. Welcome, Griezmann! Архівавана 31 ліпеня 2014.. Atlético Madrid.
  10. «Барселона» объявила о трансфере Гризманна. Отступные – 800 миллионов евро. by.tribuna.com.
  11. Футбол. "Атлетико" арендовал Антуана Гризманна с обязательством выкупа игрока за 40 млн евро Архівавана 2 верасня 2021.. pressball.by.
  12. Nasri out, Griezmann in for France. ESPN
  13. World Cup 2014: Samir Nasri and Gael Clichy not in France squad. BBC Sport.

Спасылкі правіць