Антыманіт (ад лац.: Antimonium — сурма) або сурмяны бляск, стыбніт — мінерал хімічнага складу Sb2S3, які змяшчае 71,38 % сурмы, 28,62 % серы (масавыя працэнты), а таксама прымешкі мыш’яку, вісмуту, свінцу, жалеза, медзі, золата і серабра. Антыманіт з’яўляецца асноўным мінералам для атрымання сурмы.

Антыманіт
Stibnite - Herja mine, Maramures, Romania.jpg
Крышталь антыманіту
Формула Sb2S3
Прымесь As, Bi, Pb, Fe
Сінгонія ортарамбічная
Колер Свінцова-шэры
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2—2,5
Спайнасць дасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 4,5—4,6 г/см³

Колер у кавалку і парашку свінцова- ці сталёва-шэры, з сіняй і вясёлкавай пабегласцю. Бляск металічны. Цвёрдасць 2—2,5[1]. Пластычны. Спайнасць дасканалая, паралельна падаўжэнню крышталёў. Злом дробнаракавісты. Сінгонія рамбічная. Шчыльнасць 4,6 г/см³. Непразрысты. Падоўжана-прызматычныя крышталі слупкаватай або ігольчатай формы са штрыхоўкай паралельна падаўжэнню. У іголках гібкі.

Паходжанне нізкатэмпературнае гідратэрмальнае[1]. Радовішчы ў Кыргызстане, Таджыкістане, Казахстане, Грузіі, Расіі і інш.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. а б Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 61. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць