Бачнае выпраменьванне
Бачнае выпраменьванне або святло[1] — электрамагнітныя хвалі, якія ўспрымае вока чалавека, даныя займаюць ўчастак спектра з даўжынёй хвалі прыблізна ад 380 (фіялетавы) да 750 нм (чырвоны) (індывідуальныя межы ўспрымання некалькі адрозніваюцца для кожнага чалавека). Такія хвалі займаюць частотны дыяпазон ад 400 да 790 тэрагерц.
Бачнае выпраменьванне | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | ультрафіялетавае выпраменьванне |
Наступны ў спісе | інфрачырвонае выпраменьванне |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбольшую адчувальнасць да святла чалавечае вока мае ў вобласці 555 нм (540 ТГц), у зялёнай частцы спектра. У спектры ўтрымліваюцца не ўсе колеры, якія адрознівае чалавечы мозг. Такіх адценняў, як ружовы або маджэнт, няма ў спектры бачнага выпраменьвання, яны ўтвараюцца ад змешвання іншых колераў.
Бачнае выпраменьванне таксама трапляе ў «аптычнае акно» — вобласць спектра электрамагнітнага выпраменьвання, што практычна не паглынаецца зямной атмасферай. Што тычыцца рассейвання, блакітнае святло рассейваецца на неаднароднасцях атмасферы мацней, чым святло з большымі даўжынямі хваль (у чырвоны бок спектра), і таму дзённае неба выглядае блакітным.
Спектр бачнага выпраменьвання
правіцьКолер | Дыяпазон даўжынь хваль, нм | Дыяпазон частот, ТГц | Дыяпазон энергіі фатонаў, эВ |
---|---|---|---|
Фіялетавы | 380—440 | 790—680 | 2,82—3,26 |
Сіні | 440—485 | 680—620 | 2,56—2,82 |
Блакітны | 485—500 | 620—600 | 2,48—2,56 |
Зялёны | 500—565 | 600—530 | 2,19—2,48 |
Жоўты | 565—590 | 530—510 | 2,10—2,19 |
Аранжавы | 590—625 | 510—480 | 1,98—2,10 |
Чырвоны | 625—750 | 480—405 | 1,68—1,98 |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Бачнае святло або проста святло ў вузкім сэнсе слова.