Аркадзь Бейнусавіч Мігдал

савецкі фізік-тэарэтык
(Пасля перасылкі з Аркадзь Бяйнусавіч Мігдал)

Аркадзь Бенядзіктавіч (Бейнусавіч) Мігда́л (11 сакавіка 1911, Ліда9 лютага 1991, Масква) — савецкі фізік-тэарэтык.

Аркадзь Бейнусавіч Мігдал
руск.: Аркадий Бенедиктович Мигдал
Дата нараджэння 26 лютага (11 сакавіка) 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1991(1991-02-09) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, пісьменнік-дакументаліст, вучоны-ядзершчык, папулярызатар навукі
Навуковая сфера ядзерная фізіка, фізіка[2], Ядзерная рэакцыя[2], iанізацыя[2], тэарэтычная фізіка[3] і папулярызацыя навукі[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук і акадэмік АН СССР[d] (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мацвей Пятровіч Бранштэйн[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Аркадзь Бейнусавіч Мігдал нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасля заканчэння школы паступіў у Ленінградскі ўніверсітэт, адкуль яго выгналі ў 1931 годзе за «непралетарскае паходжанне». У 1933 годзе быў арыштаваны, яго выпусцілі праз семдзесят дзён.

У канцы 1930-х гадах будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяння нейтронаў з атамамі. У выніку ім быў развіты арыгінальны метад «устрэсвання», які прынёс аўтару заслужаную вядомасць.

У 1943—1945 гадах А. Б. Мігдал працаваў у Інстытуце фізічных праблем Акадэміі навук СССР, з 1944 года прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. У 1945—1971 гадах у Інстытуце атамнай энергіі. У 1947 годзе быў апанентам на абароне кандыдацкай дысертацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 года працуе ў Інстытуце тэарытычнай фізікі АН СССР.

Член-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У навуцы

правіць

А. Б. Мігдал — заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў. Развіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьвання ядраў і тэорыю іанізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх целаў. Дастасаваў тэорыю звышправоднасці да пытанняў будовы ядраў і вылічыў моманты інерцыі цотных і няцотных ядраў. Развіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненні метадаў квантавай тэорыі поля. Даследаваў праблему палярызацыі і вакууму ў моцных магнітных палях.

У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэнні, як асаблівасць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.

Зноскі

  1. Мигдал Аркадий Бейнусович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 4 красавіка 2023.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 18 красавіка 2023.

Літаратура

правіць