Арсеній Андрэевіч Закрэўскі

Арсеній Андрэевіч Закрэўскі (13 (24) верасня 1786 (1783?), сяло Бернікава, Зубцоўскі ўезд, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 11 (23) студзеня 1865, Фларэнцыя, Італія) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.

Арсеній Андрэевіч Закрэўскі
Zakrevskiy Arseniy Andreevich.jpg
Нараджэнне 13 (24) верасня 1783
Смерць 23 студзеня 1865(1865-01-23) (81 год)
Месца пахавання
Род House of Zakrevskiy[d]
Жонка Agrafena Sakrevskaya[d]
Дзеці Lydia Zakrevski[d]
Дзейнасць палітык
Званне генерал-ад’ютант
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра I ступені ордэн Святога Аляксандра Неўскага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені Order of Saint Anna, 1st class with diamonds Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені Order of Leopold Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа ордэн Чырвонага арла Pour le Mérite Order of Saint Louis ордэн Залатога льва Насау Gold Sword for Bravery ордэн Святога Георгія Ордэн Льва і Сонца
Commons-logo.svg Арсеній Андрэевіч Закрэўскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1802 годзе скончыў Гродзенскі кадэцкі корпус. Удзельнічаў у войнах з Францыяй (1805, 18061807, 18121815), Швецыяй (18081809) і Турцыяй (18061811). У бітве пры Аўстэрліцы выратаваў ад палону камандзіра палка генерала М. М. Каменскага, пасля чаго стаў яго ад'ютантам.

Вызначыўся ў бітве пры Прэйсіш-Эйлаў, атрымаўшы залатую шпагу «За адвагу». Падчас руска-швецкай вайны прымаў удзел у бітвах у возера Куартане, пры Аравайсе і інш. Пасля прызначэння Каменскага галоўнакамандуючым рускім войскам у Малдавіі ў сакавіку 1810 г. Закрэўскі быў прызначаны начальнікам яго паходнай канцылярыі. Удзельнічаў у бітвах пры Баціне, у штурме Рушчука, двойчы быў паранены і двойчы кантужаны. 22 верасня (4 кастрычніка) 1811 узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-га класа № 1009.

У маі 1811 г. цяжка хворы Каменскі пакінуў армію, і Закрэўскі (ужо ў чыне маёра) суправаджаў начальніка ў Адэсу, дзе той памёр. Перад смерцю Каменскі перадаў ад’ютанту дакументы для перадачы імператару, і Закрэўскі, пахаваўшы генерала, паехаў у Пецярбург.

У снежні 1811 г. пасля аўдыенцыі ў Аляксандра I ён быў прызначаны ад’ютантам генерала М. Б. Барклая дэ Толі. У лютым 1812 г. узведзены ў палкоўнікі Праабражэнскага палка і прызначаны начальнікам Асобнай канцылярыі вайсковага міністра — па сутнасці, кіраўніком рускай ваеннай выведкі і контрвыведкі. Падчас Айчыннай вайны адрозніўся ў баях пад Віцебскам, Смаленскам, пры Валуцінай гары, у Барадзінскай бітве. З снежня 1812 г. — флігель-ад’ютант, з восені 1813 г. — генерал. Удзельнічаў у замежных паходах Расійскай арміі, быў пры Барклаі дэ Толі і пры Аляксандры I.

У 18151823 гадах займаў пост дзяжурнага генерала Галоўнага штаба. У 1823 г. прызначаны генерал-губернатарам Фінляндыі. З 1828 па 1832 — міністр унутраных спраў Расіі, кіраваў ліквідацыяй халернай эпідэміі ў 18301831 гадах У 18481859 — ваенны губернатар Масквы. У 1861 — паехаў у Фларэнцыю, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Закревский Арсений Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць

Папярэднік:
Віктар Паўлавіч Качубей
Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі
18321838
Пераемнік:
Дзмітрый Мікалаевіч Блудаў