Артура Альварэс-Буіла Гадзіна

Артура Альварэс-Буіла Гадзіна (ісп.: Arturo Álvarez-Buylla Godino; 24 жніўня 189517 сакавіка 1937 ) — іспанскі вайсковец, піянер авіяцыі. Незадоўга да ліпеньскага перавароту 1936 года, які прывёў да пачатку грамадзянская вайна ў Іспаніі, стаў вярхоўным камісарам Іспанскага Марока.

Артура Альварэс-Буіла Гадзіна
Дата нараджэння 24 жніўня 1895(1895-08-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1937(1937-03-17) (41 год)
Месца смерці
Дзеці Ramón Álvarez-Buylla[d]
Грамадзянства
Бітвы/войны

Біяграфія

правіць

У 1919 годзе ў якасці лётчыка ўдзельнічаў у Рыфскай вайне. Меў мноства баявых вылетаў. Быў узнагароджаны Крыжам баявых заслуг першага класа, Мараканскім ваенным медалём і Чырвоным Крыжам. Падчас дыктатуры Прыма дэ Рыверы з-за нязгоды з палітыкай урада Альварэс-Буіла быў вымушаны пакінуць армію. На грамадзянцы ён працаваў інспектарам на авіяцыйнай фабрыцы «Loring» і стаў адным з першых іспанцаў, якія скочылі з парашутам. Удзельнічаў у паўстанні ў Хацы, пасля чаго арыштаваны ўладамі.

Пасля абвяшчэння Другой Рэспублікі Альварэс-Буіла вяртаецца ў армію. Яго прызначаюць генеральным тэхнічным дырэктарам грамадзянскай авіяцыі. У 1934 годзе працягнуў службу ў ваеннай авіяцыі ў якасці кіраўніка знішчальнай групы. Пасля перамогі Народнага фронту на выбарах 1936 года Альварэс-Буіла заняў пасаду генеральнага сакратара Вярхоўнага камісара Іспаніі ў Марока, а хутка і сам стаў камісарам.

Праз некалькі тыдняў пасля прызначэння адбыўся путч вайскоўцаў-нацыяналістаў. Амаль усе часці ў Марока падтрымалі бунт. Альварэс-Буіла спрабаваў арганізаваць супраціўленне разам з астаткамі прыхільнікаў урада на аэрадроме Санія-Рамель. У рэшце рэшт, ізаляваны і акружаны ў сваім доме разам з некалькімі вернымі афіцэрамі, ён быў арыштаваны раніцай 18 ліпеня некалькімі паўстанцамі па загадзе палкоўніка Буруагі на наступны дзень пераведзены ў Тэтуан, дзе знаходзіўся ў зняволенні.

У сакавіку 1937 года Альварэс-Буіла быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці перад ваенным судом нацыяналістаў, на якім ён адмовіўся як даваць паказанні, так і прысутнічаць на пасяджэннях за непрызнанне паўнамоцтваў суда. Вайсковец быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны ў Сеуце 17 сакавіка таго ж года.

Нашчадкі

правіць

Яго сын Рамон Альварэс-Буіла адправіўся ў выгнанне ў Мексіку, стаўшы вядомым хірургам і нейрафізіёлагам. Унук Артура Альварэс-Буіла Росэс — вядомы нейрабіёлагам, узнагароджаны ў 2011 годзе прэміяй прынца Астурыйскага за навуковыя і тэхнічныя даследаванні[2]. Унучка Алена Альварэс-Буіла стала вядомым доктарам у галіне малекулярнай генетыкі.

Зноскі

  1. Arturo Álvarez-Buylla Godino // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. De Buylla a Buylla: honor y ciencia, lne.es, 29 de mayo de 2011, consultado el mismo día.

Літаратура

правіць
  • Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 84-226-0873-1.