Гісторыя Іспаніі

(Пасля перасылкі з Другая іспанская Рэспубліка)

Гісторыя Іспаніі налічвае дзясяткі стагоддзяў велічы і магутнасці. Назва «Іспанія» — фінікійскага паходжання. Фінікійскае слова і-шпанім азначае «бераг трусаў». Рымляне выкарыстоўвалі яго ў множным ліку (Hispaniae) для абазначэння ўсяго Пірэнейскага паўвострава.

Гісторыя Іспаніі

Дагістарычная Іберыя
Рымская Іспанія
Сярэднявечная Іспанія
Вестготы
Каралеўства Галісія
Візантыйская Іспанія
аль-Андалус
Рэканкіста
Іспанская імперыя
Каталіцкія каралі
Габсбургская Іспанія
Іспанія эпохі Асветніцтва
Іспанія новага і найноўшага часу
Рэакцыя і рэвалюцыя ў Іспаніі
Першая Іспанская Рэспубліка
Іспанская рэстаўрацыя
Другая Іспанская Рэспубліка
Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Франкісцкая Іспанія
Сучасная Іспанія
Гл. таксама
Мастацтва Іспаніі
Партал «Іспанія»

Старажытная гісторыя правіць

 
Далмен дэ Менга, Паўднёвая Іспанія

Іберыйскі паўвостраў быў заселены іберыйцамі, баскамі, кельтамі. Гэтымі землямі валодалі паслядоўна Карфаген, Рым, Вестготы.

У адной з пячор у Гібралтарскай скале ў 1848 годзе быў знойдзены чэрап, які — як высветлілася пазней — належаў неандэртальцу і ўзрост якога налічвае 60.000 год. У 1926 годзе там жа знайшлі яшчэ адзін чэрап — маленькай неандэртальскай дзяўчынкі, якой у час смерці было ўсяго чатыры гады. Прыклады пячорнага жывапісу чалавека разумнага (homo sapiens) знаходзяцца ў Альтамірскай пячоры непадалёку ад Сантыльяна-дэль-Мар у Кантабрыі, дзе можна пабачыць больш за 150 насценных малюнкаў, узнікшых у перыяд з 16.000 па 14.000 гады да н.э. Іншыя сведкі пячорнага жывапісу, узрост якіх налічвае каля 20.000 год былі знойдзены ў пячоры Ла Пілета (La Pileta) непадалёку ад горада Ронда (Ronda) і ў адной з пячор каля горадка Нерха (Nerja) у правінцыі Малага ў Андалузіі. У пячорах Экаін (Ekain) і Альчэры (Altxerri), якія знаходзяцца каля Сан-Себасцьяна (San Sebastián) у паўднёва-заходняй частцы Іберыйскага паўвострава, археолагі знайшлі шматлікія гравюры і наскальныя малюнкі, на сённяшні час больш за 300 артэфактаў, у першую чаргу каменныя і касцяныя прылады, узрост найстарэйшых з якіх дасягае 16.500 і 15.500 год і якія адносяцца да мадленскай культуры. Самыя маладыя творы наскальнага жывапісу з пячоры Ла Пілета былі створаны ў 6 стагоддзі да нашай эры. З той жа эпохі паходзяць жывапіс пячоры Куэба дэ лас Летрэрас (Cueva de los Letreros) непадалёку ад Велес-Бланка (Vélez Blanco) (Альмерыя, Андалусія), а таксама залатыя вырабы і тканіна з магільных склепаў пячоры Дэ-лос-Мурсілагас (Cueva de los Murciélagos) (Гранада, Андалусія).

Рымскі час правіць

Падчас Другой Пунічнай вайны, Рымская рэспубліка захапіла карфагенскія гандлёвыя калоніі ўздоўж узбярэжжа Міжземнага мора прыкладна з 210 да 205 да н.э. Рымлянам спатрэбілася амаль два стагоддзі, каб завяршыць заваёву Пірэнейскага паўвострава, хоць яны мелі кантроль над ім на працягу больш за шэсць стагоддзяў. Рымскае панаванне звычайна выказвалася праз рымскія законы, мову і сетку дарог[1].

Мясцовыя кельцкае і іберыйскае насельніцтва паступова раманізавалася з рознай хуткасцю ў розных частках Іспаніі. Мясцовыя кіраўнікі паходзілі з рымскіх патрыцыяў[2]. Рэгіён быў моцна інтэграваны ў рымскую эканоміку, праз яго гавані экспартавалі золата, воўну, аліву і віно. Сельскагаспадарчая вытворчасць павялічылася з увядзеннем ірыгацыйных праектаў. На тэрыторыі тагачаснай Іспаніі нарадзіліся такія выбітныя рымскія дзеячы, як імператары Адрыян, Траян, Феадосій I і філосаф Сенека. У I стагоддзі ў рэгіёне пачало пашырацца хрысціянства, якое атрымала папулярнасць у гарадах у II стагоддзі[2]. Пераважна ў рымскія часы былі закладзены асновы сучаснай іспанскай мовы і рэлігійнай традыцыі[1]. У якасці спадчыны раманізацыі мясцовае насельніцтва стала размаўляць на народнай форме латыні, якая пасля распаду Рымскай імперыі паступова стала асновай для ўзнікнення мясцовых раманскіх моў — іспанскай, каталонскай, галісійскай, астурыйскай і г.д. Нягледзячы на гэта, на тэрыторыі Іберыйскага паўвострава застаўся амаль незакранутым лацінскім уплывам народ баскаў, які мае не-індаеўрапейскае паходжанне і дагэтуль захоўвае ўласную не-індаеўрапейскую мову. Зрэшты, існуюць версіі, паводле якіх перашпачатковы рэгіён пражывання баскаў размяшчаўся на поўдні сучаснай Францыі.

Сярэднявечча правіць

У 711 годзе адбылося ўварванне мусульманаў з Паўночнай Афрыкі, амаль увесь паўвостраў быў імі заваяваны.

Рэканкіста з поўначы паўвострава працягвалася каля 700 гадоў і паклала асновы сучаснай іспанскай дзяржаўнасці. Каралеўствы Арагону і Кастыліі аб'ядналіся дынастычнай уніяй (1469). У 1492, з падзеннем Гранадскага каралеўства, праўленне маўраў у Іспаніі скончылася. У 1492 з Іспаніі былі выгнаныя яўрэі.

Пасля экспедыцый Калумба і паходаў канкістадораў (канец 15 — сяр. 16 ст.) Іспанія набыла велізарныя каланіяльныя ўладанні у Новым Свеце. Таксама ў гэты час Іспанія валодала Нідэрландамі, часткамі Германіі і Італіі.

Напалеонаўскія войны: вайна за незалежнасць Іспаніі (1808-1814) правіць

У 1808 годзе на іспанскі трон узышоў брат Напалеона Жазеф.

Іспанія ў дзевятнаццатым стагоддзі (1814-1873) правіць

Нягледзячы на тое, што хунта, якая прымусіла французаў пакінуць Іспанію, паклялася на ліберальнай канстытуцыі 1812 года, Фердынанд VII прытрымліваўся поглядаў, што новы шлях развіцця быў надта ліберальным для краіны. Вярнуўшыся ў Іспанію, ён адмовіўся ад канстытуцыйнай клятвы і працягваў кіраваць тымі ж аўтарытарнымі метадамі, як гэта рабілася і раней.

Першая Іспанская Рэспубліка (1873-1874) правіць

Пасля аферы Ідальга, Амадэус аб'явіў Іспанію краінай, кіраваць якой немагчыма, і збёг з краіны. У яго адсутнасць быў сфарміраваны новы ўрад, у склад якога ўвайшлі радыкальныя сілы і рэспубліканцы. Іспанія была абвешчана новым урадам Рэспублікай.

Другая Іспанская Рэспубліка (1931-1939) правіць

У час Другой Іспанскай Рэспублікі, жанчыны ўпершыню атрымалі права прымаць удзел у агульных выбарах. Пасля таго, як Альфонс XIII пакінуў Іспанію, Нічэта Алкала Замора (Niceto Alcalá Zamora) абвясціў 14 красавіка 1931 года Другую Рэспубліку у іспанскай гісторыі, абвяшчэнне якой не выклікала ў насельніцтва супрацьстаяння і было ўспрынята большасцю іспанцаў як пазітыўная гістарычная падзея. Алкала Замора заняў пасаду прэзідэнта краіны.

Новы час правіць

Іспанія страціла большасць амерыканскіх калоній у пач. 19 ст., Кубу, Пуэрта-Рыка і Філіпіны — у 1898 (гл. Іспана-амерыканская вайна).

Найноўшы час правіць

Дыктатура Прыма ды Рывера (1923 — 1930). Аднаўленне манархіі (1930 — 1931). Абвяшчэнне рэспублікі (1931) і секулярызацыя дзярж. ладу. Праўленне Народнага фронту сацыялістаў, камуністаў, рэспубліканцаў і анархістаў (1936 — 1939). Бунт армейскіх афіцэраў пад кіраўніцтвам Франка і грамадзянская вайна (1936 — 1939). Франкізм (1939 — 1975).

Іспанская грамадзянская вайна (1936-1939) правіць

1930-я гады вызначыліся яскравай палярызацыяй палітычнага спектру на левых і правых. Левае крыло выступала за класавую барацьбу, аграрныя рэформы, аўтаномію рэгіёнаў і паслабленне сферы ўплыву царквы і манархічнай улады. Правае крыло — найбуйнейшым прадстаўніком якога была CEDA (правае крыло каталічнай кааліцыі) — прытрымлівалася супрацьлеглых поглядаў па большасці спрэчных пытанняў. У 1936 годзе, пры падтрымцы Камінтэрна, левыя аб'ядналіся ў Народны Фронт (Popular Front) і прыйшлі да ўлады. Пасля гэтага ў краіне зноў усталяваўся хаатычнае становішча мінулых годоў. Спрэчкі вырашаліся з дапамогой зброі, беззямельныя працоўныя пачалі захапляць зямлю, было забіта шмат афіцыйных прадстаўнікоў царквы, паліліся царкоўныя будынкі. У Мадрыдзе прайшлі масавыя пратэсты будаўнікоў. Правае крыло краіны бачыла абыякавасць і адсутнасць волі дзейнічаць з боку левых сіл і пачало рыхтавацца да путчу. Пасля таго як быў забіты Хасэ Кальва-Сатэла (José Calvo-Sotelo), правымі сіламі было прынята рашэнне пачынаць рашучыя дзеянні.

У чэрвені 1936 года у Марока пачаўся ваенны бунт нацыяналістычна настроеных сіл, які неўзабаве перакінуўся на Іспанію, ахапіў краіну і выклікаў Іспанскую грамадзянскую вайну. Кіраўнікі паўстання стварылі хунту, якая 1 кастрычніка 1936 года вызначыла Франсіска Франка главой іспанскага нацыянальнага ўраду і частак Іспаніі, якія знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў, а таксама генералісімусам краіны. У лістападзе 1936 года ўрад пад яго кіраўніцтвам прызналі Германія і Італія і пачалі аказваць палітычную і ваенную падтрымку новаму ўраду.

Грамадзянская вайна скончылася 1 красавіка 1939 г.

Другая сусветная вайна правіць

Афіцыйна Іспанія заставалася нейтральнай, але выслала дывізію добраахвотнікаў (Блакітная дывізія) на Усходні фронт.

Аднаўленне канстытуцыйнай манархіі (1975). Няўдалы путч вайскоўцаў (1981). Аўтаномія Каталоніі і краіны баскаў (студзень 1980) пасля рэферэндумаў.

Дыктатура генерала Франсіска Франка (1939-1975) правіць

У Першай і Другой сусветных войнах Іспанія афіцыйна захоўвала нейтралітэт, што было часткова звязана з цяжкім станам краіны, выкліканым Грамадзянскай вайной (1936-1939). У перыяд кіравання Франка, Іспанія засталася ў значнай эканамічнай і культурнай ізаляцыі ад сусвету, але ў той час краіна пачынала рабіць першыя крокі да ўсталявання эканамічных зносін з еўрапейскімі суседзямі.

Пераход да дэмакратыі правіць

У 1978 г. іспанскім насельніцтвам з перавагай у 88% галасоў была прынята новая канстытуцыя, згодна якой у Іспаніі ўсталяваўся новы дзяржаўны стройпарламенцкая манархія. Першым прэм'ер-міністрам дэмакратычнай Іспаніі стаў Адольфа Суарэс (Adolfo Suárez).

Сучасная Іспанія правіць

Левы ўрад Ф. Гансалеса (1982—1996) правіць

Легалізацыя абортаў (1985).

30 мая 1982 Іспанія была прынята ў НАТА.

У 1986 годзе Іспанія ўступіла ў Еўрапейскі саюз.

Алімпіяда ў Барселоне (1992).

Правы ўрад Х. М. Аснара (1996—2004) правіць

Прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў.

У 1999 годзе Іспанія ўступіла ў Еўразону.

Адмена абавязковай вайсковай службы (2001).

Выхад Іспаніі з вайны ў Іраку.

У 2005 годзе ў Іспаніі былі легалізаваны аднаполыя шлюбы.

10 лютага 2019 года на вуліцы Мадрыда выйшлі каля 200 тысяч пратэстоўцаў, якія патрабавалі адстаўкі ўрада, няздольнага, на іх думку, абараніць адзінства краіны ад сепаратыстаў. 15 лютага 2019 г. прэм’ер-міністр Педра Санчэс абвясціў аб адстаўцы свайго кабінета і прызначыў на 28 красавіка 2019 г. пазачарговыя парламенцкія выбары. Прычынай адстаўкі стала страта падтрымкі парламента, у прыватнасці, немагчымасць прыняць бюджэт на 2019 г. За 8 месяцаў свайго кіравання ўрад П. Санчэса паспеў прыняць, і часткова ажыццявіць сваю сацыяльна-эканамічную праграму (падвышэнне зарплаты дзяржаўным служачым, мінімальнай зарплаты, павелічэнне пенсіі, асігнаванні на ахову здароўя і адукацыю). Аднак эканоміка Іспаніі была негатовай, а намечаныя бюджэтныя траты пры сціплых падаткавых паступленнях немінуча вялі да дэфолту. Пра што таксама папярэджваў Еўрапейскі саюз.

Зноскі

  1. а б Payne, Stanley G. (1973). "A History of Spain and Portugal; Ch. 1 Ancient Hispania". The Library of Iberian Resources Online.
  2. а б Rinehart, Robert; Seeley, Jo Ann Browning (1998). "A Country Study: Spain – Hispania". Library of Congress Country Series.