Феадосій I Вялікі
Феадо́сій I Вялі́кі (Флавій Феадосій; лац.: Flavius Theodosius, Theodosius Magnus, грэч. Θεοδόσιος, 11 студзеня 347 — 17 студзеня 395) — апошні імператар адзінай Рымскай імперыі.
Феадосій I Вялікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Theodosius лац.: Flavius Theodosius Augustus | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валент | ||||||
Пераемнік | Ганорый (Заходняя Рымская імперыя) Аркадзій (Усходняя Рымская імперыя) |
||||||
Нараджэнне |
11 студзеня 347
|
||||||
Смерць |
17 студзеня 395 (48 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Феадосія[d] і Дынастыя Валентыніяна[d][4] | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Theodosius | ||||||
Бацька | Флавій Феадосій[d][5] | ||||||
Маці | Ферманцыя[d] | ||||||
Жонка | Элія Флацыла[d] і Гала[d][6][2] | ||||||
Дзеці | Гала Плацыдзія, Ганорый[7], Флавій Аркадзій[8], Пульхерыя[d] і Gratianus[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 379 годзе атрымаў уладу над ўсходняй часткай Рымскай імперыі як суправіцель імператара Грацыяна, у 394 годзе стаў кіраваць усёй Рымскай імперыяй аднаасобна. Пасля яго смерці ў 395 імперыя канчаткова падзялілася на Заходнюю частку і Усходнюю (Візантыя). Феадосій выбраў і зацвердзіў законам Нікейскую формулу хрысціянства (чым спыніў панаванне арыянства) у якасці адзінай дзяржаўнай рэлігіі імперыі. Ён стаў праследаваць (без жорсткіх рэпрэсій) іншыя рэлігійныя плыні ў хрысціянстве (ерасі) і забараніў язычніцкія культы, у выніку чаго пасля 393 года спынілася святкаванне Алімпійскіх гульняў. Дзейнасць імператара Феадосія вызначыла кірунак рэлігійнага развіцця Еўропы, за што ён атрымаў ад хрысціянскіх пісьменнікаў эпітэт Вялікі.
Дзеці
правіць- сыны:Ганорый, Аркадзій
- дочкі: Гала Плацыдзія
астатнія памерлі ў маленстве
Зноскі
- ↑ Hydatius Chronicle of Hydatius — 0464.
- ↑ а б (not translated to grc) Νέα Ἱστορία — 0444.
- ↑ (not translated to la) Continuation of the Chronicon of Marcellinus Comes — 0566.
- ↑ Nomisma — American Numismatic Society, Брытанскі музей, Германскі археалагічны інстытут, Франкфурцкі ўніверсітэт імя Ёгана Вольфганга Гётэ, Оксфардскі ўніверсітэт, Музей Бадэ, Берлін-Брандэнбургская акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Францыі. Праверана 10 верасня 2024.
- ↑ Любкер Ф. Theodosius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1373–1374.
- ↑ Gibbon E. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire — London: 1776.
- ↑ Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Любкер Ф. Arcadius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 126.
Літаратура
правіць- Феадосій I // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 341.