Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Артура Відаль
Chile VS. Australia (13) (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артура Эрасма Відаль Парда
Мянушка Воін, Эль Герэра, Баец, Кароль Артура, Супер Відаль
Нарадзіўся 22 мая 1987(1987-05-22)[1] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Чылі Чылі
Рост 180 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Барселона
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1997 — 2004 Сцяг Чылі Радэліна Раман
2004 Сцяг Чылі Дэпортэс Меліпілья
2004 — 2005 Сцяг Чылі Кола-Кола
Клубная кар’ера*
2005 — 2007 Сцяг Чылі Кола-Кола 36 (5)
2007 — 2011 Сцяг Германіі Баер 04 117 (15)
2011 — 2015 Сцяг Італіі Ювентус 124 (35)
2015 — 2018 Сцяг Германіі Баварыя 79 (14)
2018 — Сцяг Іспаніі Барселона
Нацыянальная зборная**
2006 — 2007 Сцяг Чылі Чылі (да 20) 14 (8)
2006 — Сцяг Чылі Чылі 100 (24)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубкі Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2018.

Арту́ра Эра́сма Віда́ль Па́рда (ісп.: Arturo Erasmo Vidal Pardo; нар. 22 мая 1987, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Чылі. Універсальны ігрок, можа згуляць як у абароне, гэтак і ў паўабароне.

Кар’ераПравіць

Відаль нарадзіўся ў Сан-Хаакіне, працоўнай камуне ў сталіцы Чылі Сант’яга-дэ-Чылі. Гуляў у футбольных школах клубаў «Дэпортэс Меліпілья», пазней апынуўся ў сістэме чылійскага гранда «Кола-Кола».

«Кола-Кола»Правіць

У 2006 годзе дэбютаваў у прафесійным футболе, згуляўшы ў матчы «Кола-Кола» і «Універсідад дэ Чылі» (2:1). Відаль за 10 хвілін да канца матчу замяніў Гансала Ф'ера. У сваім першым сезоне Артура адразу стаў чэмпіёнам Чылі. Наступны чэмпіянат зноў апынуўся пераможным для «Кола-Кола», а роля Відаля ў клубе ўзрасла. Малады футбаліст згуляў у 30 матчах. Праявіў сябе чыліец і на больш высокім узроўні, забіўшы 3 мячы ў розыгрышы Паўднёваамерыканскага кубка 2006. Тады ж на іграка звярнулі ўвагу скаўты еўрапейскіх клубаў.

«Баер»Правіць

Сезон Апертуры 2007 года стаў апошнім для Відаля ў складзе «Кола-Кола», паколькі ігрок падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Баер». Спартыўны дырэктар «аспірынавых» Рудзі Фёлер асабіста лётаў у Чылі дзеля падпісання іграка[3]. Поўная сума пагаднення склала 11 млн долараў, немцы выплацілі 70 % яго кантракта за 7,7 млн. Гэтая дамова стала найбуйнейшай у гісторыі «Кола-Кола», апярэдзіўшы папярэдняга рэкардсмена — трансфер Маціяса Фернадэса ў «Вільярэал» (9 млн долараў).

19 жніўня 2007 года Відаль дэбютаваў у новым клубе ў матчы з «Гамбургам», які завяршыўся для «Баера» паражэннем. У палове гульняў сезону чыліец выходзіў у аснове, а для таго, каб адкрыць рахунак сваім галам яму спатрэбілася 3 матчы. Артура заняў у камандзе дастаткова трывалае становішча, правёўшы ў двух наступных сезонах 29 і 31 матч адпаведна.

«Ювентус»Правіць

22 ліпеня 2011 года стаў іграком турынскага «Ювентуса». З іграком быў заключаны пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 10,5 мільёнаў еўра[4]. У складзе «Ювентуса» здолеў трывала замацавацца ў аснове. 28 лістапада 2013 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена» адзначыўся хет-трыкам, а ў сезоне 2014/15 дапамог турынскаму клубу дайсці да фінала Лігі чэмпіёнаў.

«Баварыя»Правіць

28 ліпеня 2015 года было афіцынйа абвешчана аб пераходзе Відаля ў мюнхенскую «Баварыя». Сума трансферу склала 37 млн еўра.

«Барселона»Правіць

У жніўні 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Відаля ў «Барселону», і неўзабаве паўабаронца быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка іспанскага клуба[5].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2007 годзе Відаль дэбютаваў і ў зборнай Чылі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Венесуэлы. Удзельнічаў у адборачнай кампаніі і фінальнай частцы чэмпіянату свету 2010 года.

ДасягненніПравіць

«Кола-Кола»:

«Ювентус»:

«Баварыя»:

«Барселона»:

Чылі:

Зноскі

СпасылкіПравіць