Мадэрнізм (архітэктура)

архітэктура
(Пасля перасылкі з Архітэктурны мадэрнізм)

Архітэктура мадэрнізму — тэрмін, які абагульняе ў сабе некалькі плыняў, стыляў у архітэктуры, якія ўзніклі ў XX стагоддзі і спрабавалі прыўнесці ў архітэктуру рысы імклівага тэхналагічнага развіцця. Таксама самастойна можа лічыцца архітэктурным стылем. Мадэрнізм быў адным з пераважных стыляў архітэктуры XX стагоддзя і захоўвае свае пазіцыі ў XXI стагоддзі.

Гісторыя і пералік сучасных стыляў правіць

Мадэрнізм узнікае з пачаткам XX стагоддзя. Яго ўзнікненню спрыяла развіццё выкарыстання ў будаўніцтве бетону, металу і іх спалучэння — жалезабетону. Першапачатковы мадэрнізм грунтаваўся на прынцыпу «форма ідзе за функцыяй», то ёсць вынік дызайну павінен служыць мэце збудавання. Ніжэй дададзеныя некаторыя плыні мадэрнізму, размешчаныя ў храналагічным парадку іх узнікнення.

Стылі авангардызму правіць

Стылі авангардызму — паўсталі ў пачатку XX стагоддзя, былі асабліва папулярныя ў міжваенны перыяд (20-я і 30-я гады). Ім была ўласцівая адмова ад канонаў папярэдніх эпох, радыкальны пошук новых формаў.

  • Канструктывізм — авангардысцкі стыль, які атрымаў развіццё ў 1920-20;— пачатку 1930-х гадоў. Характарызуецца строгасцю, геаметрызмам, лаканічнасцю формаў і маналітнасцю вонкавага аблічча. Асабліва папулярным быў у СССР і краінах Цэнтральнай Еўропы. Але прысутнічаў і на захадзе, аднак там ён больш вядомы пад назвай функцыяналізм , часам гэтыя стылі спалучаюць, часам лічаць незалежнымі адзін ад аднаго, але праз падабенства размежаваць іх бывае складана.

                    Канструктывізм СССР

                    Канструктывізм Польшчы і Чэхаславакіі

  • Функцыяналізм — з’яўляецца адначасова прынцыпам мадэрнізму і асобным яго стылем (часам функцыяналізм не лічаць асобным стылем, а толькі відам канструктывізму[1]). Яго крэда — практычнасць кожнай архітэктурнай дэталі. Кожны элемент павінен мець сваю функцыю, а калі ён яе не мае і служыць толькі для ўпрыгожвання — ён не патрэбны. Функцыяналізм выкарыстоўвае пераважна прастакутныя формы, вокны маленькіх памераў, папулярным з’яўляецца шкленне ў выглядзе суцэльных гарызантальных стужак. Ад канструктывізму яго адрознівае візуальная сегментаванасць і адсутнасць маналітнасці будынка.
  • Футурызм — кірунак авангарду, які прапагандаваў культ індывідуалізму, антыгістарызму, адпрэчваў агульнапрынятыя культурныя нормы. Яму ўласцівыя доўгія дынамічныя лініі, якія паказваюць на хуткасць, рух. У пачатку XX стагоддзя быў папулярным у Італіі і СССР, цяпер шырока распаўсюджаны ў свеце.
  • Кубізм — кірунак, што існаваў перш за ўсе ў Чэхіі ў 1910-1930-я гады. Яго рысамі былі вострыя, сфармаваныя прамымі лініямі, фасады. Малюнкі такіх фасадаў складалі правільныя фігуры: прастакутнікі, трыкутнікі, трапецыі, ромбы. Пры гэтым кубізм захоўваў сіметрыю і контуры класічнай архітэктуры, аднак пазбаўляў яе лішняга дэкору і надаваў фасаду рысы прямоугольность[2].
  • Экспрэсіянізм  (руск.) — найбольш незвычайны стыль авангарднага мадэрнізму. Узнік у 20-я гады XX стагоддзя ў Заходняй Еўропе, у канцы XX стагоддзя ў асучасненым выглядзе (неаэкспрэсіянізм) становіцца папулярным ва ўсім свеце. Для яго характэрны адыход ад прытрымлівання выразных геаметрычных формаў, даданне формаў натуральнасці і мяккасці. Аднак, у адрозненне ад традыцыйнага мадэрну, які таксама выкарыстоўвае мяккія прыродныя лініі, экспрэсіянізм выкручвае звыклыя формы, каб дасягнуць максімальнага эмацыйнага эфекту. У матывах стылю часта сустракаюцца формы прыроды: горы, скалы, сталактыты.

Прыкладам сучаснага экспрэсіянізму з’яўляецца сусветна вядомы будынак Сіднэйскай оперы.

Эпоха сінтэзу мадэрнізму з іншымі стылямі правіць

У пачатку XX стагоддзя мадэрнізм з’явіўся як поўнае проціпастаўленне старым канонам і стылях. 20-я гады былі гадамі яго панавання, аднак бліжэй да 30-х гадоў пачынаецца працэс сінтэзу мадэрнізму з класічнымі стылямі. У другой палове 1930-х у СССР і Трэцім рэйху мадэрнізм даволі хутка саступае манументальным класіцызму і ампіру; у дамах 1930-х сустракаюцца пераходныя варыянты сінтэзу мадэрнізму і класіцызму (часам для гэтай архітэктуры вылучаюць тэрмін постканструктывізм).

У той жа час, перш за ўсё ў Францыі, і ў Амерыцы, становіцца папулярным стыль Ар-дэко — ён сумяшчаў машынныя тэхнагенныя формы мадэрнізму з традыцыйнымі арганічнымі матывамі, перш за ўсё мадэрну. У стылі Ар-дэко пабудаваныя вядомыя небаскробы Амерыкі Крайслер-білдынг (1928) і Эмпайр Стэйт Білдынг (1930), адчуваецца ўплыў стылю ў савецкіх Сталінскіх высотках  (руск.). Аднак стыль выкарыстоўваўся і пры будаўніцтве невысотных дамоў.

Пасляваенны перыяд правіць

Пасля Другой сусветнай сканчаецца эпоха класічнага авангарднага мадэрнізму ў архітэктуры. Аднак з’яўляюцца новыя формы, а ў стылі першай паловы XX стагоддзя атрымліваюць новае жыццё ў змененым выглядзе.

  • Бруталізм  (руск.) — распаўсюджанне бруталізму пачалося ў 1950-я. Для стылю характэрныя масіўнасць, адсутнасць апрацоўкі матэрыялаў фасада або іх грубая апрацоўка (прынцып «сапраўднага матэрыялу»). Будынкі бруталізму могуць мець дэкор, але таксама грубы і масіўны (напрыклад, рашоткавыя бетонныя малюнкі на фасадзе). Формы будынкаў часта смелыя, папулярны прынцып фарміравання будынка кубічнымі або прастакутнымі блокамі. Аднак гэта неабавязкова, брутальныя дамы могуць мець і суцэльную форму.

Магутнасць канструкцый, смелыя буйнамаштабныя кампазіцыі бруталізма з’яўляецца супрацьпастаўленьнем лёгкасці і прыгладжанасці інтэрнацыянальнага стылю.

Бруталізм набыў папулярнасць ва ўсім свеце. Часцей за ўсё ён выкарыстоўваецца для адміністрацыйных будынкаў.

  • Інтэрнацыянальны стыль — распаўсюдзіўся адначасова з бруталізмам у 1950-я. Стыль патрабаваў адмовы ад нацыянальных культурных асаблівасцяў і ўсялякіх разнавіднасцяў гістарычнага дэкору на карысць прамых ліній і іншых чыстых геаметрычных формаў, лёгкіх і гладкіх паверхняў са шкла і металу. Яго стрыманасць і ўніверсальнасць дазволілі інтэрнацыянальнаму стылю распаўсюдзіцца па свеце. Асабліва папулярны для офісных будынкаў і для архітэктуры небаскробаў.
  • Мінімалізм  (серб.) — паўстаў яшчэ ў 1920-1930-е, аднак росквіт атрымаў у другой палове XX стагоддзя. Мінімалізм імкнецца апусціць лішнія дэталі для дасягнення прастаты. Ён выкарыстоўвае простыя геаметрычныя формы, аднатонныя колеры, можа мець стрыманы дэкор. Часта мінімалістычныя будынкі атрымліваюць кубічныя формы. Перавага аддаецца натуральным матэрыялам, дрэву, каменю, а таксама шклу, храміраваным дэталям і высокім тэхналогіям.

Важную ролю гуляе пастаноўка асвятлення памяшканняў, папулярнымі з’яўляюцца вялікія вокны[3].

Нягледзячы на ўяўную лёгкасць, мінімалізм з’яўляецца складаным стылем: яму трэба дамагчыся адчування выгоды і дасканаласці пры магчымасці выкарыстання мінімальных архітэктурных інструментаў. У наш час мінімалізм папулярны сярод арт-праектаў. Інструменты мінімалізму могуць выкарыстоўвацца не толькі ў мадэрнізме, а і ў іншых стылях: постмадэрн  (руск.), лофт  (руск.).

Сучасны перыяд правіць

У сучаснасці будуюцца будынкі ў большасці наяўных стыляў мадэрнізму, але з карэкціроўкамі часу. Так узнікаюць новыя старыя плыні з прыстаўкай неа-: неафутурызм, неаэкспрэсіянізм, неабруталізм, і нават з’яўляецца тэрмін «неамадэрнізм».

Да новых стыляў сучаснасці можна аднесці хай-тэк  (руск.) і бія-тэк  (руск.). Гэтыя два стылі падобныя высокатэхналагічнымі прыладамі стварэння будынкаў, але хай-тэк імкнецца стварыць прамыя машынныя лініі, а бія-тэк стварае мяккія закругленыя арганічныя формы.

Зноскі

Спасылкі правіць