Архіў па гісторыі літаратуры і асветы ў Польшчы

«Архіў па гісторыі літаратуры і асветы ў Польшчы» (польск.: Archiwum do Dziejów Literatury i Oświaty w Polsce) — серыйнае гісторыка-літаратурнае і крыніцазнаўчае выданне. Выходзіла ў Кракаве з 1878 года да пачатку Другой сусветнай вайны. Сярод матэрыялаў (пераважна на польскай мове) дакументы па гісторыі філасофскага факультэта Кракаўскага ўніверсітэта XVI ст., дзе вучылася шмат выхадцаў з Беларусі, бібліяграфічны агляд І. Кажанеўскага дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны (т. 11, 1910), крыніцы па гісторыі Беларусі, у тым ліку карэспандэнцыі Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Пацаў, Тышкевічаў, падарожныя нататкі М. Радзівіла Сіроткі «Падарожжа ў Святую зямлю» (т. 15, 1925). Асвятляецца гісторыя культурных сувязяў Беларусі і Літвы з Польшчай, Італіяй, Рускай і іншымі дзяржавамі.

Літаратура правіць