Ася Іванаўна Патапава

Ася Іванаўна Патапава (нар. 29 студзеня 1932, Краснаярск) — беларускі архітэктар.

Ася Іванаўна Патапава
Дата нараджэння 29 студзеня 1932(1932-01-29) (92 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1956 годзе. Працавала ў Свярдлаблпраекце. З 1963 года — старшы архітэктар, з 1969 года — кіраўнік майстэрні ў Мінскім філіяле Белдзяржпраекта, у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць правіць

У Свярдлоўску запраектавала квартал па вул. Перамогі, 247-кватэрны жылы з убудаванымі ўстановамі абслугоўвання, тэатрам лялек і памяшканнем Свярдлоўскага аддзялення СА СССР (у аўтарскім калектыве).

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтра (1980), Паўночна-Заходняга жылога раёна і яго карэктоўка (1981), забудова праспекта Міру і Леніна (19771985), мікрараёны № 4, 6, , 11 (1976—1980) у Жодзіне, ПДП Усходняга жылога раёна і карэкціроўка (1975), жылога раёна ўздоўж Хажоўскай шашы (1976), жылога раёна № 5 (1977), мікрараёны № 2 (1973—1984), № 3 (1978), № 4 (1982) у Маладзечне, ПДП пасёлак энергетыкаў Сосны Мінскай вобласці (1975), генплан алімпійскага цэнтра «Стайкі» (1976), жылы пасёлак Дружба Смалявіцкага раёна (1977), забудова і добраўпарадкаванне вул. Савецкай у Лагойску (1981), праект забудовы мікрараёна ў пас. Лясное ў Бараўлянах (1983).

Сям’я правіць

У шлюбе з архітэктарам Юрыем Патапавым (1930—2020).

Зноскі

Літаратура правіць