Афанасьеўскае возера
Афанасьеўскае — возера ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вярхіта, за 19 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Дуброўна, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Шэкі.
Афанасьеўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,24 км² |
Аб’ём | 0,00043 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,37 км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 80,7 км² |
Упадаюць | Вярхіта |
Выцякаюць | Вярхіта |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча возера 0,24 км², вадазбору – 80,7 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,8 м. Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,37 км. Аб'ём вады ў возеры 0,43 млн м³. Катлавіна Афанасьеўскага выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м. Берагі высокія. Праз возера цячэ рака Вярхіта.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, краснапёрка, акунь, плотка.
Літаратура
правіць- Афанасьеўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 176.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 126.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)