Афонсу ды Албукеркі

(Пасля перасылкі з Афонсу дэ Альбукерке)

Афонсу ды Албукеркі (парт.: Afonso de Albuquerque; 145316 снежня 1515 гг.) — партугальскі мараплавец і заваёўнік, герцаг Гоа.

Афонсу ды Албукеркі
парт.: Afonso de Albuquerque
герцаг
Губернатар Партугальская Індыя
Нараджэнне 1453[1][2][…]
Смерць 16 снежня 1515(1515-12-16)[1][3][…]
Месца пахавання
Бацька Gonçalo de Albuquerque, Lord of Vilaverde dos Francos[d][4]
Маці Dona Leonor de Menezes[d][4]
Веравызнанне каталіцызм
Прафесія мараплавец
Дзейнасць падарожнік-даследчык
Аўтограф Выява аўтографа
Званне адмірал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1453 г. у Альяндра каля Лісабона ў сям’і заможнага магната Гансала ды Албукеркі. Сям’я ды Албукеркі паходзіла ад кіруючай дынастыі Партугаліі праз канкубінат. Атрымоўваў выхаванне і адукацыю пры каралеўскім двары, дзе пазнаёміўся з будучым каралём Жуанам II.

У 14711495 гг. як рыцар удзельнічаў у заваяванні Танжэра, ваенных кампаніях у Паўночнай Афрыцы, на Сіцыліі і ў вайне Партугаліі супраць Кастыліі. Быў набліжаны да Жуана II, заняў пачэсную пасаду каралеўскага стайніка. Аднак пры Мануэле I яго прыдворная кар’ера прыпынілася.

У 1503 г. быў прызначаны адным з трох кіраўнікоў пятай партугальскай экспедыцыі ў Індыю. З-за дрэннага надвор’я эскадра з трох караблёў, узначаленая Афонсу, з цяжкасцямі пераадолела мыс Добрай Надзеі і была вымушана перасякаць Індыйскі акіян паасобку. Тым не меней, Афонсу ды Албукеркі зладзіў з задачай лепш двух астатніх кіраўнікоў эскадр, свайго стрыечнага брата Франсішку і Антоніу дэ Салданья. Франсішку, які паспеў у Кочын раней за брата, выратаваў партугальскі гарнізон гэтай крэпасці ад аблогі з боку Калікута. З-за вайны пастаўкі перцу спыніліся, таму Афонсу быў вымушаны весці сепаратныя перагаворы з Каламам і стварыць там сталую партугальскую факторыю. Паміж кіраўнікамі эскадр назіралася яўная няўзгодненасць. З-за прамаруджвання з боку Франсішку, Афонсу ды Албукеркі прыняў рашэнне ў студзені 1504 г. вяртацца паасобку і загадаў адплываць першым. У выніку ў Партугалію вярнулася толькі 2 караблі экспедыцыі. Мяркуецца, што Франсішку з яго часткай армады загінуў у Мазамбікскім праліве. Магчыма, няўдача экспедыцыі паўплывала на тое, што ў 1506 г., калі ды Албукеркі зноў быў пасланы ў Індыю, Мануэл I прызначыў кіраўніком флота болей паспяховага капітана Трыстана да Кунья.

6 красавіка 1506 флот Трыстана да Кунья пакінуў Лісабон. Афонсу ды Албукеркі адначасова з’яўляўся капітанам і навігатарам аднаго з караблёў. У Мазамбікскім праліве флот выратаваў экспедыцыю Жуана да Новы, які далучыўся да далейшага плавання і суправаджаў на сваім караблі Афонсу ды Албукеркі. Яны затрымаліся каля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі для ваенных дзеянняў супраць арабаў і адпраўкі хрысціянскай місіі ў Эфіопію. Ды Албукеркі лічыў, што для паспяховай барацьбы з арабскім кантролем над Індыйскім акіянам, патрэбна сталая ваенная база. Ён разам з Жуанам да Нова ўзначаліў партугальскую эскадру, што высадзілася на Сакторы і пачала будаўніцтва там крэпасці. Неўзабаве паміж партугальскімі капітанамі пачаліся спрэчкі. Афонсу ды Албукеркі планаваў напад на Армуз — цэнтр гандлю паміж Персідскім залівам і Індыйскім акіянам, а Жуан да Нова імкнуўся аказаць дапамогу суайчыннікам у ваенных дзеяннях, якія пачаліся ў Індыі. У жніўні 1507 г. эскадра ды Албукеркі захапіла некалькі портаў на ўзбярэжжы Амана. У тых выпадках, калі мясцовыя жыхары аказвалі супраціўленне, партугальцы рабавалі іх. У мусульманскіх краінах узніклі чуткі, што яны нават займаліся канібалізмам. Жуан да Нова паспрабаваў пакінуць эскадру нібы для плавання ў Індыю за падмацаваннем, але быў арыштаваны.

26 верасня 1507 г. эскадра з 6 караблёў на чале Афонсу ды Албукеркі ўвайшла ў гавань Армуза. Яна была акружана праўзыходнымі сіламі са 120 караблёў і вялікай колькасці лёгкіх лодак. Ды Албукеркі быў вымушаны адпусціць да Нова і яго прыхільнікаў для ўдзелу ў бітве. Яна пачалася зраніцы 27 верасня. Партугальцы выкарысталі перавагу сваіх гармат і няўзгодненасць у дзейнасці праціўніка і ў выніку атрымалі бліскучую перамогу над наймацнейшым флотам у Індыйскім акіяне. Пасля гэтага былі заваяваны горад і востраў. Армуз фармальна падпарадкоўваўся Сефевідам. Прадстаўнікі гэтай дынастыі запатрабавалі ў пераможцаў працягваць выплочваць даніну. Ды Албукеркі адмовіўся і загадаў падначаленым пачаць узвядзенне крэпасці на паўночнай частцы Армуза. Партугальцы самі выконвалі большасць складанай працы, чым здзіўлялі тубыльцаў. Аднак жорсткае камандванне выклікала незадаволеннасць простых маракоў і ваенных. Сярод партугальцаў адбылося некалькі выпадкаў дэзертырства. Жуан да Нова адправіўся ў пагоню за збеглымі, але ў выніку сам перайшоў на іх бок і адплыў у Індыю. Афонсу ды Албукеркі быў вымушаны вярнуцца на Сакотру, дзе пакінуты ім гарнізон пакутваў ад голаду.

У снежні 1508 г. ён разам з эскадрай прыбыў у Канур на паўднёвым захадзе Індыі. Партугальскі намеснік уручыў яму запячатаны ліст ад караля, у якім паведамлялася, што ды Албукеркі павінен узяць на сябе кіраванне партугальскімі калоніямі. Намеснік адмовіўся перадаваць яму ўладу. У лютым 1509 г. Афонсу быў арыштаваны на 3 месяцы і вызваліўся толькі дзякуючы прыбыццю новага флота з Партугаліі. 4 лістапада 1509 г. ён заняў пасаду, на якую яго прызначыў кароль.

Паколькі колькасць партугальцаў у Індыйскім акіяне была малой, першасна іх палітыка будавалася на пэўнай аўтаноміі капітанаў суднаў і кіраўнікоў факторый, ваенныя сілы былі размеркаваны паміж афрыканскім і індыйскім узбярэжжамі. Афонсу ды Албукеркі змяніў гэту палітыку. Ён пажадаў аб’яднаць партугальскія караблі і эскадры ў адзіны флот, а ў вызначальных стратэгічных пунктах будаваць моцныя крэпасці. У 1510 г. ён узначаліў заваяванне Гоа. У 1511 г. заваяваў Малаку. У 1515 г. — зноў Армуз. Гоа ператварыўся ў галоўны адміністрацыйны цэнтр каланіяльнай партугальскай імперыі. Тут былі ўзведзены мураваныя пабудовы, адкрыты шпіталь, заснаваны манетны двор. Ды Албукеркі клапаціўся пра арганізацыю школьнай адукацыі для дзяцей каланістаў і тубыльцаў. Частка адказнасці за ўнутранае жыццё, асабліва эканоміку, клалася на прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва. Афонсу ды Албукеркі вёў актыўную дыпламатыю і садзейнічаў далейшым даследаванням. У 1512 г. партугальцы дасягнулі Малукскіх астравоў, дзе атрымалі дазвол на пабудову крэпасці. У 1513 г. была накіравана дыпламатычная місія ў Кітай, заключаны ваенны дагавор з Эфіопіяй, вяліся перагаворы з Сефівідамі для арганізацыі супольнай кааліцыі супраць Мамлюкскага султаната.

16 снежня 1515 г. Афонсу ды Албукеркі памёр падчас вяртання з Армуза ў Гоа. Ён быў пахаваны ў пабудаваным ім касцёле Носа-Сеньёра-дэ-Сэра. У 1566 г. яго цела было перапраўлена ў Лісабон і перапахавана ў касцёле Носа-Сеньёра-дэ-Граса, які быў разбураны падчас землятрусу 1755 г. (у нашы дні існуе ва ўзноўленым выглядзе).

Цікавыя факты правіць

Памяць правіць

Дзейнасці Афонсу ды Албукеркі была прысвечана частка знакамітай паэмы «Лузіяды» Луіса дэ Камоэнса. У 1634 г. Франсішку ды Са-ды-Менезіш[pt] апублікаваў паэму «Заваяванне Малакі».

У гонар Афонсу ды Албукеркі названа плошча ў Лісабоне. На ёй знаходзіцца помнік вялікаму мараплаўцу. Кенатаф Афонсу ды Албукеркі знаходзіцца ў Нацыянальным пантэоне Партугаліі.

У Індыі былі выдадзены 2 серыі банкнот з выявай Афонсу ды Албукеркі.

У гонар Афонсу ды Албукеркі названы салодкі сорт манга. Лічыцца, што ён быў прывезены ў Індыю з Паўднёва-Усходняй Азіі самім герцагам Гоа.

Зноскі

Спасылкі правіць