Афрыканскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Афрыка́нскі тэа́тр вае́нных дзе́янняў Друго́й сусве́тнай вайны́ (1940—1942) — баявыя дзеянні, якія праходзілі падчас Другой сусветнай вайны ва Усходняй, Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.
Афрыканскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
![]() | |||
Дата | 10 ліпеня 1940 — 6 лістапада 1942 | ||
Месца | Судан, Эфіопія, Эрытрэя, Брытанскае Самалі, Італьянскае Самалі, Кенія, Французская Заходняя Афрыка, Французская Экватарыяльная Афрыка, Мадагаскар, Чырвонае мора, Індыйскі акіян | ||
Вынік | Перамога саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
3 жніўня 1940 італьянскія войскі пачалі наступленне з тэрыторыі Эфіопіі і Італьянскага Самалі ў брытанскія калоніі Кенія, Судан і Брытанскае Самалі. У Брытанскім Самалі ім удалося выцесніць значна саступаючыя ім па колькасці паўднёваафрыканскія і брытанскія каланіяльныя войскі праз праліў у брытанскую калонію Адэн. У Судане італьянцы здолелі заняць гарады Касала, Галабат, Курмук, але неўзабаве яны былі спыненыя.
Пасля стварэння «Змагарнай Францыі» ў французскіх калоніях праходзілі бітвы паміж вішысцкімі і дэголеўскімі войскамі. У верасні 1940 войскі «Змагарнай Францыі» разам з брытанскімі, галандскімі і аўстралійскімі часткамі пацярпелі паражэнне ў Сенегале. Аднак у лістападзе ім удалося адваяваць Габон.
Паражэнне італьянцаў ва Усходняй Афрыцы. Бітва за Мадагаскар (студзень 1941 — лістапад 1942)
правіцьУ студзені 1941 брытанскія войскі ва Усходняй Афрыцы перайшлі ў контрнаступленне і выгналі італьянцаў з Кеніі і Судана. Да сакавіка брытанцы захапілі Італьянскае Самалі і ўварваліся ў Эфіопію, дзе іх колькасць пачала хутка ўзрастаць, галоўным чынам дзякуючы прытоку эфіопскіх партызан. 6 красавіка 1941 англійскія, паўднёваафрыканскія і эфіопскія войскі ўвайшлі ў Адыс-Абебу. Італьянцы былі цалкам разбітыя. Апошнія італьянскія войскі, якія яшчэ супраціўляліся, здаліся ў лістападзе 1941.
5 мая 1942 дэголеўскія і брытанскія войскі ўварваліся на Мадагаскар, які быў базай забеспячэння японскіх падводных лодак у Індыйскім акіяне. Да лістапада 1942 года востраў быў вызвалены ад вішысцкіх і японскіх войскаў.