Аўра́н ле́кавы[3] (Gratiola officinalis) — від травяністых раслін з роду Аўран (Gratiola) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Аўран лекавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gratiola officinalis L., 1753

Сінонімы
Gratiola angustifolia Gilib.

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506040
NCBI  204382
EOL  484984
GRIN  t:102293
IPNI  803505-1
TPL  kew-2831896

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з прамым або прыўзнятым сцяблом вышынёй 15—60 см і паўзучым карэнішчам. Лісце лінейна-ланцэтнае. Кветкі белыя, званочкавыя, адзіночныя, у пазухах лісця, на даўгіх кветаножках. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — каробачка.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Аўран лекавы распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца пераважна ў паўднёва-ўсходніх раёнах. Расце на балотах, заліўных лугах, па вільготных пясчаных берагах вадаёмаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Аўран лекавы: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)