Алесь Мемус
Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) Мемус (нар. 13 верасня 1939, вёска Прусы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік, педагог.
Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) Мемус | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ірына Віктараўна Магучая |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Член у |
Біяграфія
правіць1958—1966: Жывапісна-педагагічнае мастацкае вучылішча ва Уладзівастоку.
1968—1974: Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Іллі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград, графічны факультэт).
З 1974 жыве ў Віцебску.
1974—1999 — выкладаў на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута.
З 1978 — удзельнічаў у мастацкіх выставах.
З 2008 — член Беларускага саюзу мастакоў.
У 2013 годзе Аляксандр Іосіфавіч Мемус падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі больш за 300 сваіх графічных лістоў і 39 твораў сваёй жонкі — віцебскага мастака Ірыны Віктараўны Магучай (1963—2010)[1].