Бабровіцкае
Бабровіцкае — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Каля возера знаходзіцца вёска Бабровічы, горад Івацэвічы размешчаны за 30 км.
Бабровіцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 149 м[1] |
Даўжыня | 4,9 км |
Шырыня | 3,3 км |
Плошча | 9,47 км² |
Аб’ём | 0,025 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 14,4 км |
Найбольшая глыбіня | 8,0 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,5 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 0,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 69,7 км² |
Выцякаюць | канал Дзевяты |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьПлошча возера — 9,47 км², даўжыня берагавой лініі — 14,4 км, максімальная глыбіня — 8,0 м, сярэдняя — 2,5 м. Асноўную плошчу займаюць глыбіні 02/04 м. Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцепадобнай формы, злёгку выцягнутая з поўначы на поўдзень. Берагі нізкія, тарфяныя, парослыя хмызняком. Тэрыторыя вадазбору — плоская нізіна, напалову пакрыта лясамі і хмызнякамі, напалову балотамі і забалочанай тэрыторыяй. Канал Дзевяты злучае возера з ракой Грыўда.
Возера багата рыбай (карасі, карпы, таўсталобік, лешч, шчупак, плотка, акунь). У 1970-я гады ў возера засялялі срэбных карасёў, белых карпаў, белых амураў і таўсталобікаў. Фітапланктон прадстаўлены 89 відамі водарасцей (у асноўным зялёныя і сіне-зялёныя). Возера моцна зарастае.
Разам з Выганашчанскім возерам і навакольнай тэрыторыяй, Бабровіцкае возера ўваходзіць у склад рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Выганашчанскае» плошчай 43 тыс. га, а таксама ў склад лесапаляўнічай гаспадаркі «Выганаўскае», філіяла ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“».
Зноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.