Выганашчанскае (заказнік)
Выганашча́нскае — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай вобласці.
Выганашчанскае | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь, Брэсцкая вобласць |
Плошча | 43 тыс. га |
Дата заснавання | 1968 |
Кіруючая арганізацыя | ГПУ "Заказнік рэспубліканскага значэння "Выганашчанскае" |
Сайт | vygon.by |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Заказнік быў створаны як гідралагічны заказнік у 1968 годзе[1] на мяжы Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Пастанаўленнем Савета Міністраў БССР ад 18.11.68 № 342 з мэтай захавання аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Еўропы на галоўным еўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў басейнаў рэк Шчары і Ясельды.
Геаграфія
правіцьПлошча заказніка — 43 тыс. га, працягласць з поўначы на поўдзень — 27 км, з захаду на ўсход — 46 км. У заказнік уваходзяць азёры Выганашчанскае і Бабровіцкае, а таксама прылеглая тэрыторыя, якая прадстаўляе сабою ў асноўным забалочаную раўніну. Каля 10 тыс. лет таму на гэтым месцы знаходзілася вялізнае прыледавіковае возера плошчай каля 500 км².
Фаўна
правіцьФаўна заказніка прадстаўлена прыкладна 58 відамі сысуноў, 220 відамі птушак, 7 відамі паўзуноў і 12 відамі земнаводных. Многія віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Азёры багатыя рыбай.
Флора
правіцьНа тэрыторыі заказніка флора прадстаўлена прыкладна 250 відамі раслін, у тым ліку тут растуць (па няпоўных даных) 19 відаў раслін і грыбоў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі:[2] купальнік горны (Arnica montana), баранец звычайны (Huperzia selago), вясёлка звычайная (Phallus impudicus), спарасіс кучаравы (Sparassis crispa), труфель (Tuber), зубніца клубяносная (Cardamine californica), вярба чарнічная (Salix myrtilloides), бяроза карлікавая (Betula nana), касач сібірскі (Iris sibirica), наяда малая (Najas minor), увярэднік скіпетрападобны (Pedicularis sceptrum-carolinum), Orchis majalis, цыбуля мядзведжая (Allium ursinum), лілея кучаравая (Lilium martagon), чараўнік зеленакветкавы (Platanthera chlorantha), неатыянта клабучковая (Neottianthe cucullata), тайнік сэрцападобны (Listera cordata), гамарбія балотная (Hammarbya paludosa), гваздзік картузіянскі (Dianthus carthusianorum).
У заказніку сустракаюцца рэдкія для рэгіёна віды раслін:[2] каўлінія малая, Malaxis paludosa, Splachnum ampullaceum.
Выкарыстанне
правіцьЗаказнік «Выганашчанскае» — аб'ект экалагічнага турызму.[3] Частка Агінскага канала, пабудаванага ў 1767—1783 гг., знаходзіцца на тэрыторіі заказніка.
Зноскі
- ↑ Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае»(недаступная спасылка)
- ↑ а б Гидрологический заказник республиканского значения «Выгонощанское»(недаступная спасылка)
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648с.
- ↑ Заказнікі Брэсцкай вобласці Архівавана 17 студзеня 2011.