Увярэднік скіпетрападобны
Увярэднік скіпетрападобны, увярднік карлаў скіпетр[3] (Pedicularis sceptrum-carolinum) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Увярэднік скіпетрападобны | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Падвід | |||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Увярэднік скіпетрападобны — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна. Мае прамое сцябло вышынёй да 120 см. Лісце размешчана пераважна ў ніжняй часткі сцябла, простае, даўгавата-эліптычнае або даўгаватае, даўжынёй да 20 см. Кветкі жоўтыя, даўжынёй 3—3,5 см, сабраны ў суквецце гронку. Плод — круглявая каробачка[4].
Арэал правіць
Еўразія: Скандынавія, атлантычная (Германія), Сярэдняя (у некаторых краінах знік) і Усходняя Еўропа, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія і Кітай. Барэальны рэліктавы від у Беларусі расце паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу і сустракаецца рассеяна па ўсёй тэрыторыі[4].
Ахова правіць
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Латвіі, Польшчы і Украіне[4]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].
-
-
Лісце
-
-
-
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Увярэднік скіпетрападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 27 сакавіка 2020. (руск.)
- ↑ Мытник царский скипетр: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура правіць
- Якаўлева І. М.. Увярэднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 151.
Спасылкі правіць
- Мытник царский скипетр: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Увярэднік скіпетрападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 27 сакавіка 2020. (руск.)
- Pedicularis sceptrum-carolinum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |