Багушэўская партызанская брыгада (2-га складу)
Багушэўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада імя Суворава, вылучаннага з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава, асабовага складу вылучаннага Сенненскай партызанскай брыгадай і з мясцовых жыхароў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Багушэўскага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (651 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Багушэўская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Дыслакацыя | Багушэўскі , Чашніцкі, Лепельскі, Халопеніцкі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Я. М. Прахарэнка |
Склад
правіць- 1-ы атрад імя Шчорса;
- 2-гі атрад імя Суворава;
- 3-і атрад імя Катоўскага;
- 4-ы атрад імя Чапаева;
- 5-ы атрад імя Варашылава;
- 6-ы атрад імя Лазо.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнікі штаба
правіць- В. М. Лаўкоў;
- С. Б. Лісецкі.
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Віцебск — Орша, Орша — Мінск, на шашы Багушэўск — Сянно і іншых. У лістападзе 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Чудня Багушэўскага раёна. Удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі прыкрываючы з усходу ударную лепельскую групоўку. У сакавіку 1944 года ў баях стрымлівалі нямецкае наступленне каля вёсак Уздорнікі, Баркі, Кавельшчына, на рубяжы вёсак Горы — Вяцера Чашніцкага раёна і перакрылі шлях да партызанскага аэрадрома на возеры Ямнае. У маі — чэрвені 1944 года вялі баі з карнікамі, трымалі абарону на лініі вёсак Студзёнка — Баравуха — Сівы Камень, на участку вёсак Маісееўшчына — Старына Халопеніцкага раёна прарвалі нямецкую блакаду. Разам з часцямі Чырвонай Арміі разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Бабаедава і Заполле Сенненскага раёна. Каля вёскі Чарэя Чашніцкага раёна перарэзалі шлях адступлення праціўніку, што дало магчымасць часцям Чырвонай Арміі захапіць у палон вялікую колькасць гітлераўцаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.