Гера
Гера (грэч. Ἥρα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня, заступніца шлюбу, якая ахоўвае маці падчас родаў. Гера, трэцяя дачка Кронаса і Рэі, з’яўляецца жонкай Зеўса, свайго брата. Рымскі аналаг Геры — багіня Юнона.
Гера | |
---|---|
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] і старажытнагрэчаская міфалогія |
Сфера ўплыву | шлюб, маці і роды ў чалавека |
Пол | жанчына |
Бацька | Кронас[1][3] |
Маці | Рэя[1] |
Браты і сёстры | Зеўс[1][2], Гестыя, Аід, Пасейдон і Дэметра |
Муж | Зеўс[1] |
Дзеці | Арэс, Eileithyia[d], Геба[4], Гефест[5], Angelos[d], Enyo[d], Pasithea[d], Эрыс і Геката |
У іншых культурах | Юнона |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гера — самая магутная з багінь Алімпа, але і яна падпарадкоўваецца свайму мужу Зеўсу. Часта яна выклікае ў мужа гнеў, у асноўным сваёй рэўнасцю. Сюжэты шматлікіх старажытнагрэчаскіх міфаў будуюцца вакол бедстваў, якія Гера насылае на палюбоўніц Зеўса і іх дзяцей. Так, яна наслала атрутных змей на востраў, дзе жыла Эгіна і яе сын ад Зеўса, Эак. Гера таксама загубіла Семелу, якая нарадзіла бога Дыяніса ад Зеўса.
Увядзенне культу багіні Геры на Пелапанесе паданні прыпісваюць Фаранею.
У гонар багіні Геры ладзіліся Герайскія гульні.
Зноскі
- ↑ а б в г Любкер Ф. Ἥρα // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 603–604.
- ↑ Любкер Ф. Ζεύς // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1479–1482.
- ↑ Любкер Ф. Κρόνος // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 356–357.
- ↑ Любкер Ф. Ἥβη // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 594.
- ↑ Любкер Ф. Ἥφαιστος // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 602–603.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 140. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гера
- Энцыклапедыя антычнай міфалогіі: Гера Архівавана 21 красавіка 2008.