Балачанка (вёска)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Балача́нка[1] (трансліт.: Balačanka, руск.: Болочанка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 13 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 64 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.

Вёска
Балачанка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Балачанка на карце Беларусі ±
Балачанка (вёска) (Беларусь)
Балачанка (вёска)
Балачанка (вёска) (Мінская вобласць)
Балачанка (вёска)

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

З 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе Балачанкі, у лесе ўва ўрочышчы Дубы месціцца гарадзішча з мясцовай назвай Акопы Кацярыны.

Паводле перапісу 1917 года быў маёнтак Балачанка ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Ён месціўся на супрацьлеглым (левым) беразе Балачанкі, супроць сённяшняй вёскі.

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. На месцы сённяшняй Балачанкі быў створаны пасёлак, які пэўны час на картах абазначаўся як Нова-Балачанка. У 1921 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 34 вучні. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя В. М. Молатава, была кузня. У 1937 годзе ў вёсцы адпачываў Якуб Колас, які адлюстраваў мясціны ў сваіх творах[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. З 1942 да 1943 года ў наваколлі базіравалася савецкая партызанская брыгада «Полымя», падпольныя Пухавіцкія раённыя камітэты КП(б) і ЛКСМБ. У снежні 1942 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска была спалена, забіта 19 чалавек[3]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва

правіць
  • 1917 год — 4 двары, 9 жыхароў
  • 1926 год — 15 двароў, 83 жыхары
  • 1960 год — 68 жыхароў
  • 2002 год — 3 двары, 5 жыхароў
  • 2009 год — 4 жыхары
  • 2019 год — 10 жыхароў

Славутасці

правіць
  • Гарадзішча
  • Мемарыяльная дошка на доме ў якім адпачываў і працаваў Якуба Коласа[4]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. kolasmuseum.by. Праверана 21 чэрвеня 2024.
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 21 чэрвеня 2024.
  4. Болочанка и Березянка помнят народного поэта Беларуси Якуба Коласа. www.bel-jurist.com. Праверана 21 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць